Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь перамагла ў першым матчы чэмпіянату сьвету

  • БелаПАН

Зь перамогі пачала зборная Беларусі выступленьне на 74-м чэмпіянаце сьвету па хакеі ў Германіі.


9 траўня ў Кёльне каманда Эдуарда Занкаўца выйграла ў Казахстану зь лікам 5:2 (0:0, 2:2, 3:0).

Шайбы закінулі: 0:1 — Дзьмітрый Дудараў (20.17, пас — Канстанцін Шафранаў), 0:2 — Уладзімір Анціпін (30.30, у большасьці, асыстэнты — Аляксандр Карэньчыкаў, Андрэй Гаўрылін), 1:2 — Дзьмітрый Мялешка (32.09, у большасьці, асыстэнты — Міхаіл Грабоўскі, Руслан Салей), 2:2 — Міхаіл Стэфановіч (33.39, Яўген Кавыршын), 3:2 — Аляксей Калюжны (44.21, пас — Мікалай Стасенка), 4:2 — Руслан Салей (50.14, у большасьці, пас — Аляксей Калюжны), 5:2 — Сяргей Дзямагін (58.20, асыстэнты — Дзьмітрый Мялешка, Віктар Касьцючонак).

Наступную сустрэчу беларусы правядуць 11 мая супраць славакаў, якіх трэніруе былы настаўнік зборнай Беларусі Глен Хэнлан.
XS
SM
MD
LG