Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Палестына ўзнаўляюць мірныя перамовы


Арганізацыя па вызваленьні Палестыны паведаміла пра пачатак мірных перамоваў зь Ізраілем, пры пасярэдніцтве ЗША.

Працэс мірнага ўрэгуляваньня быў спынены паўтара года таму, з-за ваеннай апэрацыі Ізраілю супраць ваяўнікоў ХАМАС у Паласе Газы. Узнаўленьню працэсу перашкаджалі пабудовы габрэйскіх паселішчаў на акупаваных палестынскіх тэрыторыях.

Раней прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заклікаў перайсьці як мага хутчэй да беспасярэдніх кантактаў паміж Тэль Авівам і Рамалой.
XS
SM
MD
LG