Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам забараніў пікет супраць зносу будынку музэю вайны

  • БелаПАН

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеньні пікету супраць зносу будынку Беларускага дзяржаўнага музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пікет на пляцоўцы перад будынкам музэю плянавалася правесьці 9 траўня ад 14-й да 16-й гадзін


Паводле меркаваньня заяўнікаў пікету Алеся Міхалевіча і Канстанціна Лукашова, рашэньне аб зносе будынку, які становіць гістарычную каштоўнасьць для гораду, зьяўляецца "сумнеўным з этычнага пункту гледжаньня, а збудаваньне на яго месцы новага гатэлю парушыць архітэктурны ансамбль цэнтру Менску".

Як паведамляюць заяўнікі пікету, улады матывавалі сваю адмову тым, што "правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласьці менш як 200 мэтраў ад падземных пешаходных пераходаў, станцый мэтрапалітэну".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG