Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі абмяркоўваюць стварэньне ўрадавай кааліцыі


У Вялікай Брытаніі пачаліся неафіцыйныя перамовы пра фармаваньне новага ўраду пасьля парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі 6 траўня і не прынесьлі ніводнай з партыяў большасьці ў парлямэнце.

У ноч на суботу адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў кансэрватараў, якія занялі першае месца, з лібэрал-дэмакратамі, якія на трэцім месцы.

Перамовы пачаліся пасьля заявы лідэра кансэрватараў Дэвіда Камэрона пра намер сфармаваць новы кабінэт пры падтрымцы лібэрал-дэмакратаў.

Цяперашні прэм’ер-міністр Гордан Браўн заявіў, што у выпадку правалу перамоваў таксама будзе адкрыты для дыялёгу пра стварэньне кааліцыі з лібэрал-дэмакратамі.
XS
SM
MD
LG