Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарэлка і закуска для вэтэранаў


У некаторых гарадзенскіх крамах напярэдадні Дня перамогі зьявіліся куткі, разьлічаныя на вэтэранаў вайны.


У адной цэлая вітрына з каўбаснымі вырабамі і сырамі, што прадаюцца па зьніжаных цэнах. За сьпінай прадавачкі можна таксама разгледзець бутэлькі зь віном. У іншай краме карэспандэнт «Свабоды» засьпеў прадавачак , якія афармлялі стол да 9 траўня: тут і гарэлка «Нёманская», і шакаляд «Генэральскі».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG