Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры фінансаў ЭЗ абмяркуюць варыянты падтрымкі эўра


Кіраўнікі 16 краінаў, якія ўваходзяць ў зону эўра, заявілі пра намер стварыць у бліжэйшым часе мэханізм абароны адзінай эўрапейскай валюты ад рызыкаў, якія могуць узьнікнуць у выніку эканамічных праблемаў краінаў Эўразьвязу.

У апошнія тыдні зафіксаванае істотнае падзеньне курсу эўра ў адносінах да даляра ЗША,

У нядзелю міністры фінансаў краінаў Эўразьвязу абмяркуюць канкрэтныя захады ў справе падтрымкі адзінай эўрапейскай валюты. Мяркуецца, што будзе створаны адзіны шматмільярдны фонд.

Днямі краіны зоны эўра ўхвалілі плян дапамогі Грэцыі, у адпаведнасьці зь якім Эўразьвяз і Міжнародны Валютны Фонд выдаткуюць гэтай краіне крэдыты на суму у 110 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG