Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура правярае ініцыятыўную групу


7 траўня рэгіянальнага лідэра руху “За свабоду” Пятра Кузьняцова выклікалі ў пракуратуру Чыгуначнага раёну Гомеля. Аднак ён адмовіўся ісьці туды бяз позвы, спаслаўшыся на моцную занятасьць.


Мужчына, які тэлефанаваў Кузьняцову, назваўся намесьнікам раённага пракурора Аляксеем Лышчанковым. Ён папрасіў па тэлефоне адказаць, ці ведае актывіст, што знаходзіцца ў ініцыятыўнай групе БНФ, якая ініцыюе рэфэрэндум у сувязі з падвышэньнем аўтамабільнага мыта? І адкуль Кузьняцоў даведаўся пра такую ініцыятыву?

Паводле намесьніка пракурора, заданьне праверыць склад ініцыятыўнай групы нібыта зыходзіць ад Генэральнай пракуратуры.

“Я, канечне, пацьвердзіў сваю прыналежнасьць на ініцыятыўнай групы, – паведаміў спадар Кузьняцоў. – А зьвесткі пра ініцыятыву да мяне даходзілі з розных крыніцаў, у тым ліку праз Інтэрнэт”.

Напярэдадні пракуратура Савецкага раёну вылікала з такой жа нагоды актывістку руху “За свабоду “ Дарыю Сувораву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG