Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Лукашэнка расставіў акцэнты ў вайне


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Выступаючы сёньня ў Менску на ўрачыстай нарадзе да 65-годзьдзя Перамогі, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра недапушчальнасьць перагляду вынікаў ІІ Усясьветнай вайны.


«У кагосьці так і сьвярбяць рукі перапісаць гісторыю, прынізіць і нават растаптаць ўсенародны подзьвіг і памяць пра яго. Дайшло нават да такіх дзікіх разважаньняў, што Беларусь нібыта змагалася не з фашызмам, а за сваю незалежнасьць ад іншых братэрскіх савецкіх рэспублік, што ў гады акупацыі ў нас ледзьве не вялася грамадзянская вайна, а палова Беларусі сышла ў паліцаі ці служыла немцам. Такая абраза і гнюсная подласьць не ўкладаецца ў галаве нармальнага чалавека».

Лукашэнку стала «страшна, што гэта неверагодная хлусьня сыходзіць адтуль, адкуль яе менш за ўсё можна было чакаць беларусам». У гэтай сувязі ён параіў «пісакам і лжэвяшчальнікам спачатку паглядзець, што робяць з гісторыяй у іх уласнай краіне, як выварочваюць праўду, прыніжаюць сапраўдных патрыётаў і з каго лепяць герояў»:

«І калі ёсьць кучка такіх маральных вырадкаў, якім блізкая ідэя (тут Лукшэнка перайшоў на беларускую мову РС) „незалежнасьці Беларусі ў новай Эўропе Адольфа Гітлера“, — яны нам вядомыя. Мы ведаем, каму служылі іхныя куміры ў гады Вялікай Айчыннай, і абсалютна зразумела, чыімі лёкаямі яны зьяўляюцца сёньня».


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG