Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Садоўскую адпусьцілі з-пад шпітальнай варты


Кацярына Садоўская

Кацярына Садоўская

Мы ўжо паведамлялі, што сёньня ў Менску была затрыманая праваабаронца Кацярына Садоўская. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што Садоўская нібыта лаялася матам, што і стала падставай да затрыманьня.


Аднак у міліцыі жанчыне стала кепска, і яе забрала «хуткая дапамога». Да праваабаронцы адразу ж былі прыстаўленыя дзьве супрацоўніцы міліцыі, якія яе вартавалі. Адна зь іх — старшы лейтэнант па справах непаўналетніх Сьвятлана Маўчан. Другая жанчына, маёр, адмовілася прадставіцца.

Але стала вядома, што бліжэй да канца працоўнага дня Кацярыну Садоўскую вызвалілі з-пад шпітальнай варты, ня склаўшы ніякіх пратаколаў.

XS
SM
MD
LG