Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр лібэрал-дэмакратаў выказаўся за фармаваньне ўраду Вялікай Брытаніі кансэрватарамі


Нік Клэг , Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Вялікай Брытаніі заявіў, што апазыцыйным кансэрватарам, якія лідзіруюць на выбарах, павінна быць дадзеная магчымасьць сфармаваць урад.

“Я лічу, што кансэрватыўная партыя павінна даказаць, што яна можа прэтэндаваць на тое, каб прыйсьці да ўлады ў інтарэсах краіны” – сказаў Нік Клэг.

Як вынікае зь папярэдняга падліку галасоў, на ўчорашніх парлямэнцкіх выбарах лідэрамі па-ранейшаму зьяўляюцца кансэрватары, якія аднак не атрымаюць неабходнай большасьці галасоў для фармаваньня ўраду. Упершыню за апошнія 30 гадоў перад краінай паўстала праблема гэтак званага "падвешанага парлямэнту, калі абсалютнай большасьці галасоў ня будзе мець аніводная з партыяў.

Другое месца паводле папярэдніх падлікаў маюць лэйбарысты, трэцяе – лібэрал-дэмакраты.
XS
SM
MD
LG