Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары

  • У суботу і нядзелю абяцаюць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, тэмпэратура 17 –23, на ўсходзе да 26 градусаў цяпла.


Не праходзьце міма

  • У Лагойскім раёне 8 траўня – парад фэервэркаў а таксама ваенна-гістарычнае шоў трох эпох – ВКЛ, напалеонаўскіх войнаў і Другой Усясьветнай. Бясплатныя аўтобусы адыходзяць ад Нацыянальнай бібліятэкі.
  • 9 траўня – паўсюдна народныя гуляньні, апоўдні ў Менску пачнецца парад. Упершыню ў ім возьмуць удзел аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня войскамі і зброяй у мабільным варыянце.


Там, дзе нас няма

  • Для жыхароў Бэрліну ў суботу ўпершыню за апошнія 100 гадоў адкрыецца тэрыторыя былога аэрадрому Тэмпэлхоф, на яго тэрыторыі вырашана стварыць найбольшы бэрлінскі парк.


Таксама ў гэты дзень

  • 1910, 8 траўня – у вясковай царкве непадалёк Кіева вянчаліся Мікалай Гумілёў і Анна Гарэнка (пазьней Ахматава).
  • 1945, 9 траўня – у СССР абвясьцілі Дзень Перамогі. Напярэдадні была падпісаная дамова пра капітуляцыю фашысцкай Нямеччыны.
  • 1960, 9 траўня – Злучаныя Штаты сталі першай краінай, якая ўзаконіла ўжываньне процізачаткавых таблетак.
  • 1978 , 8 траўня – італьянскі і аўстрыйскі альпіністы Рэйнгольд Мэснер і Пэтэр Габэлер сталі першымі, хто адолеў узыходжаньне на Монт Эверэст без кіслароднай маскі.
  • 2003, 8 траўня – кароль Марока Мухамэд, сьвяткуючы нараджэньне свайго сына, абвясьціў адну з найбольш вялікамаштабных амністый – былі вызваленыя больш як 9 тысяч вязьняў.


Ёсьць нагода

  • 8 траўня - Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Міжнародны дзень птушак
  • 9 траўня – Дзень Перамогі, у многіх заходніх краінах Дзень Маці.


Мінус 365


Цытата на памяць

  • “Калі мы пабачым, што Нямеччына перамагае, мы павінны дапамагаць Расеі, а калі будзе перамагаць Расея, мы павінны дапамагаць Нямеччыне. Трэба даць ім магчымасьць забіваць адзін аднаго як мага даўжэй, але я пры любых умовах не хачу бачыць перамогі Гітлера”. Амэрыканскі прэзыдэнт Гары Трумэн , чэрвень 1941.
XS
SM
MD
LG