Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штрафы за акцыю памяці Захаранкі

абноўлена

Сёньня а 15-й гадзіне каля менскага ўнівэрсаму «Магілёўскі» сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі.


Сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, усклалі кветкі на месцы выкраданьня Юр’я Захаранкі. Пасьля гэтага іх усіх затрымалі міліцыянты.

Кастрычніцкі суд Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету ад 10 да 25 базавых велічынь. Старшыня АГП Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 25 базавых.

7 траўня 1999 года непадалёк ад свайго дома быў гвалтоўна выкрадзены экс-міністар унутраных спраў Беларусі, сябра АГП Юры Захаранка. Па сёньняшні дзень яго лёс застаецца невядомым.

Акцыя памяці Юр’я Захаранкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:53 0:00



Міліцыя спрабуе перашкодзіць працы журналістаў.
Міліцыя папярэджвае пра адказнасьць за несанкцыяваную акцыю.
Акцыя ля дома Захаранкі
Затрыманьне Анатоля Лябедзькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG