Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме не прайшла ініцыятыва супраць амэрыканскага усынаўленьня


Расейская Дзярждума адхіліла ініцыяваны прадстаўнікамі апазыцыйных фракцыяў зварот да прэм'ера Пуціна адносна магчымасьці часовага прыпыненьня ўсынаўленьня расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША. Падобная прапанова была вылучаная ў сувязі з выпадкам з 8-мігадовым расейскім хлопчыкам Арцёмам Савельевым, якога накіравала самалётам назад у Маскву яго прыёмная маці - амэрыканка са штату Тэнэсі. Паведамляецца, што супраць ініцыятывы прагаласавалі прадстаўнікі кантраляванай Крамлём партыі "Адзіная Расея".
Масква заклікала ЗША падпісаць двухбаковае
пагадненьне, якое б дазволіла лепш адсочваць і кантраляваць такія ўсынаўленьні.

XS
SM
MD
LG