Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін супраць вайсковай тэхнікі на вуліцах


Дзьве баявыя гусенічныя машыны, якія меліся ўзяць удзел ва ўчорашняй рэпэтыцыі да параду на 9 траўня ў Менску, дачасна выбылі са строю — сутыкнуліся і загарэліся ў раёне плошчы Бангалор.


Інцыдэнт адбыўся насупраць рэстарацыі Макдональдс, калі калёна танкаў паварочвала з вуліцы Сурганава на вуліцу Багдановіча. Пажарнікі патушылі тэхніку. Але адна з магутных гусенічных машын далей сама ісьці не змагла і была эвакуяваная.

Уся вуліца Багдановіча з-за руху калёны ў час пік і з-за пажару была забітая тралейбусамі і аўтамабілямі. Людзі не маглі своечасова вярнуцца з працы. Пажар і эвакуацыя сталіся нечаканым відовішчам для дзясяткаў мінакоў. Многія фіксавалі інцыдэнт на камэры мабільных тэлефонаў.



Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы — што варта апублікаваць на сайце svaboda.org — cвабода не бывае чужой!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG