Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт нафтапрадуктаў даражэе


З 1 ліпеня 2010 года ўдзельны тарыф на перапампоўваньне нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі павялічваецца на 12,7% і складзе 1,60 даляра за тону на 100 кілямэтраў.

Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі Беларусі.

Адпаведная пастанова прынятая згодна з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненьнем.

Апошняе падвышэньне тарыфаў адбылося 1 студзеня 2010 года, калі тарыф быў павялічаны на 4,4% і склаў 1,42 даляра за тону на 100 кілямэтраў, перадае Інтэрфакс.

Сярэднегадавы аб'ём транзыту нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі складае 9 мільёнаў тон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG