Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч абмеркаваў пытаньне прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху "За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч бярэ ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай выклікам і пэрспэктывам праграмы "Ўсходняга партнэрства".


Канфэрэнцыя арганізаваная групай Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце. У ёй бярэ ўдзел старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, старшыня групы ЭНП у Эўрапарлямэнце Жазэф Доль, а таксама эўрапарлямэнтары.

Аляксандар Мілінкевіч разам зь Ежы Бузэкам і прэм’ер-міністрам Армэніі Тыгранам Саргсянам выступіў на сэсіі, прысьвечанай "Усходняму партнэрству", паведамляе прэс-служба руху "За свабоду".

У сваім выступе А.Мілінкевіч адзначыў, што "зьмены ў выбарчы кодэкс насілі касмэтычны характар і не наблізілі Беларусь да эўрапейскіх стандартаў.Толькі пасьля свабодных, сумленных выбараў можна абмяркоўваць легітымнасьць беларускага парлямэнту".

Таксама А.Мілінкевіч абмеркаваў пытаньні прадстаўніцтва Беларусі ў "Эўранэсьце" з прэм’ерам Армэніі і правёў шэраг іншых сустрэчаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG