Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пхэн'ян гатовы да перамоваў аб спыненьні ядзернай праграмы


Паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ір заявіў старшыні Дзяржсавету КНР Ху Цзыньтао, што будзе супрацоўнічаць зь Кітаем пра стварэньне станоўчых умоваў у гэтым пытаньні. Візыт кіраўніка КНДР у Кітай пачаўся у панядзелак і праходзіў у атмасфэры сакрэтнасьці. Летась Пхэн'ян выйшаў з шасьцібаковых перамоваў аб зьнішчэньні ядзернай зброі ў краіне, потым правёў ядзерныя выпрабаваньні, што выклікала жорсткія санкцыі з боку ААН.
XS
SM
MD
LG