Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску запыт пра экстрадыцыю Бакіева не атрымлівалі


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

У Генэральнай пракуратуры Беларусі і ў Міністэрстве замежных спраў сцьвярджаюць, што не атрымлівалі запыт ад уладаў Кіргізстану пра экстрадыцыю былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

У амбасадзе Кіргізіі ў Менску сказалі, што гэты дакумэнт праз амбасаду не праходзіў. Тым часам амбасадарка Кіргізстану ў Беларусі дагэтуль не вярнулася ў Менск.

Паводле паведамленьняў мэдыяў, Генпракуратура Кіргізстану накіравала афіцыйнаму Менску запыт пра экстрадыцыю зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Цяперашнія ўлады Кіргізстану абвінавачваюць Бакіева ў датычнасчьці да расстрэлаў мірных грамадзянаў.

Часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў К.Бакіева недатыкальнасьці.
XS
SM
MD
LG