Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек афіцыйна просіць Менск выдаць Бакіева


Генэральная пракуратура Кіргізстану зьвярнулася ў генпракуратуру з афіцыйным запытам аб экстрадыцыі экс-прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева.

Раней дэкрэтам часовага ўраду краіны Бакіеў быў пазбаўлены недатыкальнасьці. Як заявіў сёньня віцэ-прэм'ер Азімбек Бекназараў, Бакіеву завочна ікрымінуецца злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі і саўдзел у забойстве дзьвюх і болей асобаў.
XS
SM
MD
LG