Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ір зьезьдзіў у Кітай


Паўночнакарэйскія дзяржаўныя мэдыі пацьвердзілі факт візыту свайго лідэра Кім Чэн Іра ў Кітай. Раней паведамлялася, што асабісты састаў кіраўніка КНДР быў заўважаны на кітайскім памежжы. Нячастыя замежныя паездкі Кіма зазвычай асьвятляюцца ў афіцыйных СМІ краіны толькі пасьля яго вяртаньня.

Адносіны паміж дзьвюмя краінамі апошнім часам пагоршыліся з-за правядзеньня Пхэньянам шэрагу выпрабаваньняў ракетаў далёкага радыюсу дзеяньня. Аналітыкі не выключаюць, што паўночнакарэйскі лідэр мог зьвярнуцца да Пэкіну па фінансавую дапамогу.
XS
SM
MD
LG