Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэзкі спад на сусьветных біржах


Пагроза пашырэньня крызісу ў Эўропе выклікала чарговы рэзкі спад на сусьветных фондавых рынках. Падзеньне індэксу Доў Джоўнс у Нью Ёрку больш, чым на 3% стала рэкордным за апошні год. Ў Эўропе біржы ўпалі ў сярэднім амаль на 5%, у Японіі - амаль на 4%.

Міністар фінансаў ЗША Цімаці Гартнэр правядзе сёньня ў сувязі з гэтым тэле-канфэрэнцыю са сваімі калегамі з краінаў Вялікай сямёркі.

Палітычная нестабільнасьць у Грэцыі выклікае асьцярогі інвэстараў адносна здольнасьці ўраду ажыцьцявіць абяцаныя меры бюджэтнай эканоміі. Пашырэньне грэцкага крызісу пагражае распаўсюдзіцца на Партугалію, Гішпанію, Італію ды Ірляндыю.
XS
SM
MD
LG