Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялікай Брытаніі лічаць галасы


У Вялікай Брытаніі ідзе падлік галасоў пададзеных на ўчорашніх парлямэнцкіх выбарах. Дадзеныя экзыт полаў прадказваюць перамогу кансэрватараў зь нязначнай перавагай над кіроўнымі цяпер лейбарыстамі.

Паводле апошніх прагнозаў кансэрватары маюць атрымаць 307 мандатаў, лейбарысты - 255. лібэральныя дэмакраты - 59.

Раней прэсавы сакратар кансэрватараў заявіў, што калі яго партыя атрымае прынамсі 305 галасоў, яна будзе прэтэндаваць на стварэньне ўраду. Прэм'ер міністар Вялікай Брытаніі належаў да лейбарыстаў апошнія 13 гадоў.
XS
SM
MD
LG