Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі віцебскага актывіста Сяргею Каваленку


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка
Пра гэта паведаміў апазыцыянэр Барыс Хамайда, які паехаў у Чыгуначны РАУС Віцебску, каб падтрымаць аднадумца.

Афіцыйная прычына затрыманьня — парушэньне правілаў дарожнага руху. Сяргея Каваленку затрымалі за тое, што ён ня ў тым месцы перайшоў дарогу. Але калі актывіст прапанаваў заплаціць штраф, яго завезьлі ў пастарунак.

У пастарунку на Сяргея Каваленку склалі пратакол за тое, што ён нібыта нецэнзурна выражаўся на адрас міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі.

У мінулым месяцы актывіст адбыў адміністрацыйны арышт за тое, што прыйшоў у Кастрычніцкі райсуд Віцебску пад бел-чырвона-белым сьцягам. А 12 траўня яго будуць судзіць па крымінальнай справе — за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяна на гарадзкой навагодняй ёлцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG