Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар у параднай танкавай калёне


Дзьве баявыя гусенічныя машыны, якія меліся ўзяць удзел у сёньняшняй рэпэтыцыі да параду на 9 траўня ў Менску, дачасна выбылі са строю — сутыкнуліся і загарэліся ў раёне плошчы Бангалор.


Інцыдэнт адбыўся насупраць рэстарацыі Макдональдс, калі калёна танкаў паварочвала з вуліцы Сурганава на вуліцу Багдановіча. Пажарнікі патушылі тэхніку.

Але адна з магутных гусенічных машын далей сама ісьці не змагла і была эвакуяваная.

Уся вуліца Багдановіча з-за руху калёны ў час пік і з-за пажару была забітая тралейбусамі і аўтамабілямі. Людзі не маглі своечасова вярнуцца з працы.

Пажар і эвакуацыя сталіся нечаканым відовішчам для дзясяткаў мінакоў. Многія фіксавалі інцыдэнт на камэры мабільных тэлефонаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG