Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя ўхваліла закон аб жорсткай эканоміі


Парлямэнт Грэцыі прагаласаваў сёньня за ўвядзеньне новых мераў жорсткай бюджэтнай эканоміі. У параўнаньні з раней прынятымі захадамі гэты законапраект прадугледжвае яшчэ большае скарачэньне дзяржвыдаткаў, што ў першую чаргу адаб'ецца на заробках дзяржаўных службоўцаў, пэнсіях і сацыяльнай дапамозе.

Эўразьвяз і Міжнародны валютны фонд, якія паабяцалі Грэцыі эканамічны пакет экстраннай дапамогі памерам 110 мільярдаў эўра, абумовілі сваю падтрымку рашучымі крокамі Атэнаў у справе скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту. У адваротным выпадку краіне пагражаў дэфолт.

Прыняцьце законапраектаў выклікала забастоўкі і масавыя забурэньні, у часе якіх напярэдадні загінулі тры чалавекі. Грэцкія прафсаюзы заклікаюць дэманстрантаў не спыняць пратэсты.
XS
SM
MD
LG