Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч не падтрымаў аб'яднаньне Нафтагазу і Газпрому


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч назваў прапанову расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна аб аб'яднаньні газавых манаполіяў дзьвюх дзяржаў - экспромтам.

"Экспромт быў нечаканым для Ўкраіны і гэта не азначае, што гэтае пытаньне будзе разглядацца Ўкраінай і вырашацца", - заявіў Януковіч журналістам у часе сваёй паездкі па Данецкай вобласьці.

Мінулай пятніцай, у рамках далейшага пашырэньня супрацы паміж Кіевам і Масквой, Пуцін нечакана прапанаваў аб'яднаць кампанію "Нафтагаз Украіны" з "Газпромам".
XS
SM
MD
LG