Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладыя магілёўцы пра саюзьнікаў СССР у вайне з фашысцкай Нямеччынай


Апытаньне "Свабоды”: "Якія краіны былі саюзьніцамі СССР у вайне супраць Нямеччыны?” Адказвалі маладыя жыхары Магілёва.






Юнак: "ЗША, Францыя. А што яшчэ? Хто быў саюзьнікамі, менш гаворыцца апошнім часам, і гэта забываецца".

Юнак: "Наагул, здаецца, амэрыканцы. Ці так? Саюзьнікамі былі ангельцы, французы. Яны ў Першай усясьветнай удзельнічалі. Ну, акрамя Японіі і Італіі".

Юначка (студэнтка): "Польшча, Францыя нібыта. І яшчэ нехта. Ведаю, што другі фронт у канцы адкрылі. Гэта было ў канцы вайны. Амэрыканцы адкрылі".

Юнак: "Беларусь, Украіна. Ну, само сабою, Расея. Польшча".

Юнак (студэнт): "Польшча была? Была! Украіна. А СССР! Літва ці была тады ў складзе? Здаецца, была. Што там далей? Брытанія. Францыя. Партугалія якая-небудзь".

Юнак: "Злучаныя Штаты Амэрыкі, Вялікая Брытанія. Францыя да акупацыі. Хто там яшчэ? Канада, калі не памыляюся, Нарвэгія. Краіны Ўсходняй Эўропы, але яны так ня тое каб змагаліся".

Юначка (студэнтка): "Англія, Амэрыка, Францыя. Ну, гэта тое, што я цяпер памятаю".

Юначка: "Напэўна, здаецца, Штаты, калі не памыляюся, Францыя. Больш нічога не магу ўзгадаць".

Юнак: "ЗША, Англія. Усё, па-мойму. Больш ня памятаю".

Два юнакі (студэнты). Юнак: "Амэрыканцы дакладна. У гэтым упэўнены. І Вялікая Брытанія".

Другі юнак: "Францыя таксама ўдзельнічала. Яны рабілі нейкія дзеяньні. У фільмах бачыў".

Юначка: "Англія, Францыя. Злучаныя Штаты Амэрыкі таксама далучыліся да Савецкага Саюзу".

Юнак: "Англія, Францыя, калі не памыляюся. ЗША ў канцы далучыліся. Украіна, Беларусь. А, ну тады яны ў склад СССР уваходзілі. Ну, больш ня памятаю".

Юнак: "Англія, Злучаныя Штаты Амэрыкі. Зараз яшчэ скажу. Польшчу тады ўжо акупавалі. Ну, яшчэ Францыя".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG