Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі былую кіраўніцу канцылярыі Бакіева


Сёньня арыштавалі былую кіраўніцу канцылярыі кіргіскага прэзыдэнта. Прэсавая служба Генэральнай пракуратуры паведаміла Радыё Свабодная Эўропа – Радыё Свабода, што Аксане Маляванай выстаўленыя абвінавачваньні ў злоўжываньні ўладай. Яна зьмешчаная ў сьледчы ізалятар у Бішкеку.

Раней сёньня кіраўнік Службы нацыянальнай бясьпекі Кенешбек Дуйшэбаеў паведаміў, што ўжо затрыманыя 20 паплечнікаў зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Часовы ўрад Кіргізстану, які ўзяў уладу пасьля крывавых сутыкненьняў паміж дэманстрантамі і сіламі бясьпекі 7 красавіка, выдаў ордэр на арышт Курманбека Бакіева, а таксама на некаторых ягоных блізкіх сваякоў і знаёмых.
XS
SM
MD
LG