Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь плянуе прыняць удзел у міратворчай апэрацыі ААН у Лібане


Беларусь плянуе ўзяць удзел у міратворчых апэрацыях ААН, паведаміў намесьнік начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Уладзімер Сулімаў на паседжаньні камісіі міжнародных справаў і сувязяў з СНД Палаты прадстаўнікоў.


Паводле БелаПАН, Сулімаў растлумачыў журналістам, што магчымасьць удзелу беларускага кантынгенту ў дзейнасьці міратворчых сіл ААН была абмеркавана каля трох месяцаў таму міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

"Мы атрымалі афіцыйны запыт на ўдзел беларускага кантынгенту ў дзеяньнях міратворчых сіл ААН у Лібане. Запыт прыйшоў на мэдычны пэрсанал і на кантынгент штабных афіцэраў", — сказаў ён.

Міратворчыя апэрацыі ААН па стабілізацыі становішча ў рэгіёне Лібана "праходзяць ужо не адно дзесяцігодзьдзе", сказаў Сулімаў. Паводле яго слоў, беларускі кантынгент можа быць накіраваны ў Лібан у канцы 2010 — пачатку 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG