Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі паліцыя разагнала акцыю пратэсту


У сталіцы Грузіі паліцыя разагнала антыўрадавую дэманстрацыю. Некалькі соцень прыхільнікаў апазыцыі спрабавалі перашкодзіць параду паліцыянтаў перад прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі на ўскрайку Тбілісі. Апазыцыянэры закідвалі паліцыянтаў камянямі. Лідэры апазыцыі заяўляюць, што тры чалавекі былі параненыя.

У Грузіі нарастае напружанасьць перад мясцовымі выбарамі, якія заплянаваныя на 30 траўня. Гэта будзе першае галасаваньне пасьля вайны з Расеяй у 2008 годзе. Папулярнасьць Саакашвілі падае пасьля паразы Грузіі ў той вайны. У гэтым апазыцыя абвінавачвае Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG