Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партрэт Бакіева зьняты з сайту выканкаму СНД


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Сёньня з сайту выканкаму СНД зьнялі партрэт Курманбека Бакіева і інфармацыю пра тое, што ён прэзыдэнт Кіргізстану.

Намесьнік старшыні выканкаму СНД Уладзімер Гаркун ня стаў тлумачыць прычыны, дзеля якіх партрэт зьнялі з сайту.

Намесьнік дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамэнту выканкаму СНД Юры Кулакоўскі сказаў: маўляў, "зьнялі — значыць, зьнялі. Указаньне ёсьць. Зрабілі, калі трэба. Хто сказаў вам, што тэхнічна гэта зрабіць немагчыма?!"

Спадар Кулакоўскі дадаў: "Пішыце што хочаце". І тут жа кінуў слухаўку.

Кіраўнік прэс-цэнтру выканкаму СНД у Маскве Сяргей Сунцоў сказаў:

"Проста затрымаліся з гэтай справай, бывае тэхнічны момант. Гэта наш сайт, мы і вырашаем. Калі падыходзіць юрыдычна, ён усенародна абраны прэзыдэнт, ён адрокся, даслаў факс. Потым заявіў, што ён не адрокся. Відаць, у нас проста не зразумелі. Я тут ніякай палітычнай падаплёкі ня бачу".
XS
SM
MD
LG