Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Кіргізстану папярэджваюць прыхільнікаў Бакіева


Выканаўца абавязкаў кіраўніка сілавых структураў Кіргізстану заявіў, што прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева могуць наладзіць беспарадкі, каб дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне.

Кенешбек Дуйшэбаеў зрабіў гэту заяву на тле беспасьпяховых спробаў знайсьці сваякоў былога прэзыдэнта і высокапастаўленых чыноўнікаў у ягоным урадзе, якіх абвінавачваюць у розных злачынствах. Дуйшэбаеў падкрэсьліў, што ня будзе канца нестабільнасьці, пакуль ня будуць затрыманыя блізкія сваякі Курманбека Бакіева. Таксама Дуйшэнбаеў выказаў занепакоенасьць з нагоды чутак пра плянаваную дэманстрацыю ў падтрымку Бакіева і дадаў, што любыя спробы дэстабілізаваць грамадзкі парадак будуць спыненыя.
XS
SM
MD
LG