Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча асудзілі на 5 гадоў і 2 месяцы


Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка пасьля абвяшчэньня прысуду.

Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка пасьля абвяшчэньня прысуду.

Вярхоўны суд асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, Уладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына - да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі. Асіпенку - у калёніі агульнага, а Ларына - у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Міхаіла Казлова да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. З усіх падсудных зьнялі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту і падпале. Застаўся толькі артыкул за незаконныя дзеяньні са зброяй.




17:40
Пасьля суду затрымалі і зьбілі Аляксандра Казуліна, Аляксандра Макаева, Міколу Дземідзенку і іншых.


17.10 Паводле словаў адваката Павала Сапелкі, Вярхоўны суд асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, Асіпенку і Ларына — да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі. Асіпенку — у калёніі агульнага, а Ларына — у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Казлова да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Спэцназавец замінае працаваць фотакарэспандэнтцы Юліі Дарашкевіч.
Акцыя пратэсту ля суду

Людзі пасьля абвяшчэньня прысуду клалі кветкі, прынесеныя падсудным, на ганак суду.

16.45 Каля будынку Вярхоўнага Суду, дзе зараз ідзе абвяшчэньне прысуду ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу ды іншым, затрыманая праваабаронца Кацярына Садоўская, якая раздавала ўлёткі і інфармацыйныя матэрыялы. Яе павезьлі ў Ленінскае РУУС сталіцы.

15.20 Паводле СМС — паведамленьня, якое атрымаў наш карэспандэнт ад прысутнага ў залі суду, з падсудных зьнята абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэракту і падпале. Застаўся толькі артыкул за незаконныя дзеяньні са зброяй.

14.40
Каля 50 чалавек не пусьцілі ў залю суду. Сярод іх палітыкі, журналісты, былыя палітвязьні. Супрацоўнікі суду паведамілі, што будзе зачытвацца ўвесь прысуд, а ня толькі рэзалютыўная частка. Прысутная сьпяваюць у двары «Магутны Божа».


Супрацоўнікі спэцназу ля суду


Не пускаюць маці Яны Паляковай

Новы начальнік Леніскага РУУС тлумачыць, што прысутныя перашкаджаюць працы суда сваімі сьпевамі



На судовае пасяджэньне прыйшлі палітыкі Аляксандар Казулін і Андрэй Саньнікаў, моладзевыя лідэы Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч, дыпляматы, сярод якіх амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, а таксама праваабаронцы, сваякі і сябры. Многія прыйшлі з кветкамі. Аднак невядомыя ў цывільным не дазваляюць ім прайсьці ў будынак суду з кветкамі. Людзі запатрабавалі, каб выйшаў старшыня суду.

Таксама ў будынак суду не прапусьцілі маці Яны Паляковай, праваабаронцы, якая скончыла жыцьцё самагубствам. Маці прынесла з сабой партрэт Яны.

Нагадаем, пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў для Аўтуховіча 20 гадоў зьняволеньня, для Асіпенкі і Ларына — па 11 гадоў, і 3 гады калёніі для былога міліцыянта Міхаіла Казлова, якога вінавацяць у непрадухіленьні злачынства.

Першапачаткова Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку вінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў дачыненьні да намесьніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.

Акрамя Аўтуховіча і Асіпенкі абвінавачанымі па гэтай крымінальнай справе праходзілі былы работнік фірмы Аўтуховіча Аляксандр Ларын і падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў.

Аўтуховіча, Асіпенку і Ларына абвінавачвалі у падрыхтоўцы тэракту і падпале, Казлоў, былы кіраўнік упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю па Гродзенскай вобласці, абвінавачваўся ў тым, што ведаў пра пляны падрыхтоўкі тэракту, але не спрабаваў яго прадухіліць.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, Асіпенку і Ларына — да 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Для Казлова ён запатрабаваў тры гады калёніі агульнага рэжыму без права займаць кіраўнічыя пасады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG