Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Для Лукашэнкі "Ўсходняе партнэрства" — гэта каса


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Год таму, 7 траўня, у Празе адбылася інаўгурацыя новай праграмы Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства". Гэта польска-швэдзкая ініцыятыва, якая прадугледжвае "глыбейшую інтэграцыю" 27 краінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам. Ці спраўдзіліся спадзяваньні на гэтую праграму?

Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, пазытыўны вынік праграмы "Ўсходняе партнэрства" — у тым, што "чаканьні засталіся, яны не разьвеяліся, а гэта азначае, што праграма запрацуе і будзе эфэктыўнай".

"Праблема ў тым, што кожны па рознаму разумее, што такое "Ўсходняе партнэрства". Улада — па-свойму, апазыцыя і грамадзянская супольнасьць — па-свойму, у эўрапейцаў сваё бачаньне. І ў гэтым, відаць, ёсьць найвялікшая праблема. Для Лукашэнкі "Ўсходняе партнэрства" — гэта каса, у якую, ён думаў, будзе хадзіць хаця б адзін раз у месяц і здымаць ня толькі палітычныя, але і фінансавыя дывідэнды. Ён на гэта глядзіць і гатовы разьвіваць толькі той складнік праграмы, які на выхадзе будзе вось гэтай касай, дзе можна будзе атрымліваць грошы.

Для Брусэлю — гэта інструмэнт уцягваньня пэўных тэрыторый у сфэру свайго палітычнага, эканамічнага ўплыву, каб зрабіць іх тэрыторыямі, дзе ня ўзьнікне праблемаў, ад якіх будзе балець галава ў брусэльскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

А для апазыцыі важна знайсьці магчымасьць, інструмэнты, каб уплываць на зьмену сытуацыі ў Беларусі.

Кожны з бакоў сядзіць на сваёй дзялянцы і зыходзіць з гэтага. Канечне, вынікі можна адчуць толькі тады, калі ў гэтых трох суб'ектаў будзе аднолькавае ўспрыняцьце "Ўсходняга партнэрства" і ўсе яны будуць працаваць на яго рэалізацыю. Пакуль гэтага няма".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG