Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскія лідэры занепакоеныя сытуацыяй у Грэцыі


Эўрапейскія лідэры выказалі занепакоенасьць лёсам эўразоны пасьля бурных пратэстаў у Грэцыі супраць скарачэньня бюджэтных выдаткаў. У выніку непарадкаў у сераду тры чалавекі загінулі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што гэта самы сур'ёзны крызыс за ўсе 11 гадоў існаваньня агульнай эўрапейскай валюты. Прэм'ер-міністар Фінляндыі Маці Ванханэн зазначыў, што грэцкія выратавальныя апэрацыі не змаглі спыніць пашырэньня фінансавай нестабільнасьці. Францускі прэм'ер Франсуа Фіён заявіў, што эўра стала ахвярай фінансавых спэкулянтаў.

Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіўс Папандрэў асудзіў тры ўчорашнія сьмерці ў Атэнах.
XS
SM
MD
LG