Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінага кандыдата хочуць вызначаць па колькасьці ініцыятыўнай групы


Сёньня ва Ўправе БНФ Беларускім незалежніцкім блёкам, актывістамі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі і моладзевых арганізацыяў быў агучаны праект пад назовам "Парадак вылучэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл Беларусі".


Згодна з гэтым праектам, галоўная ўмова – "кандыдат павінен дамагацца падтрымкі бальшыні выбарцаў і затым абараняць перамогу ўсімі магчымымі сродкамі. У прыватнасьці, у выпадку фальсыфікацыі выбараў кандыдат бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю масавых дэманстрацыяў ў сваю падтрымку, нацыянальнага страйку і байкоту нелегітымнай улады".

Паводле праекту, кожны прэтэндэнт да 1 чэрвеня дае пісьмовую згоду ўдзельнічаць у працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата і бярэ на сябе абавязкі ў выпадку, калі адзіным будзе ня ён, далучыцца да каманды адзінага кандыдата. Пасьля вызначэньня прэтэндэнтаў каманда кожнага да 27 ліпеня фармуе ініцыятыўную групу па зборы подпісаў. Да 15 жніўня адмысловая камісія ажыцьцяўляе праверку сьпісу ініцыятыўных груп.

Той прэтэндэнт, які зьбярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку, 25 жніўня прызнаецца адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў Беларусі.

Праект разасланы ўсім, хто абвясьціў пра свой удзел у прэзыдэнцкай кампаніі. Адказу і згоды пакуль няма ні ад аднаго.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG