Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асамблею недзяржаўных дэмаб’яднаньня так і не зарэгістравалі


Вярхоўны суд не задаволіў скаргу асацыяцыі "Асамблея недзяржаўных дэмакратычных аб'яднанняў" на адмову Міністэрства юстыцыі ў яе рэгістрацыі.

Як падае БелаПАН са спасылкай на юрыста Юрыя Чавусава, гэта была трэцяя спроба зарэгістраваць асацыяцыю. Асамблеі НДА было адмоўлена ў рэгістрацыі 2 сакавіка. З пункту гледжаньня Мінюсту, назва арганізацыі не адпавядае патрабаваньням заканадаўства, бо не ўтрымлівае ўказаньня на прадмет дзейнасьці членаў асацыяцыі.

Адной з прычын адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што, як адзначыў Мінюст, мэты арганізацый-заснавальнікаў не супадаюць са статутнымі мэтамі асацыяцыі. Адной з мэтаў асамблеі зьяўляецца "садзеяньне пабудове грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі". У якасьці доказу прыводзіцца грамадзкае аб'яднаньне "Сям'я", якое зьяўляецца членам асацыяцыі, але аказвае дапамогу шматдзетным сем'ям.

"Пазыцыя Мінюсту была падтрымана судом, і гэтая пазыцыя цалкам зразумелая. На думку Мінюсту, такая структура, як асамблея, проста ня можа быць зарэгістравана ў якасьці асацыяцыі грамадзкіх аб'яднаньняў. Мінюст сьцвярджае, што ў саюзы і асацыяцыі могуць аб'ядноўвацца толькі аднародныя арганізацыі. Напрыклад маладзёжныя, жаночыя, экалягічныя, фэдэрацыі па відах спорту. А такая асацыяцыя, у якую ўваходзяць самыя розныя арганізацыі, на думку Мінюсту і Вярхоўнага суду, немагчымая", — сказаў Чавусаў.

Як адзначыў юрыст, такая аргумэнтацыя Мінюсту супярэчыць практыцы рэгістрацыі асацыяцый у Беларусі. "Відавочна, што гэты аргумэнт незаконны, бо пазбаўляе Асамблею НДА магчымасьці зарэгістравацца наогул", — падкрэсьліў Чавусаў.

Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб'яднаньне арганізацый грамадзянскай супольнасьці, у якое ўваходзіць больш за 250 грамадзкіх аб'яднаньняў, фондаў і іншых некамэрцыйных арганізацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG