Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахска-кіргіская мяжа застаецца закрытай


Мяжа паміж Кіргізстанам і Казахстанам застаецца закрытай , нягледзячы на абяцаньне Астаны яе адкрыць. Прадстаўнік часовага ўраду Кіргізстану Эдзіль Байсалаў паведаміў нашаму радыё, што 4 траўня кіраўніца ўраду Роза Атунбаева абмяркоўвала адкрыцьцё мяжы з казахскім прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбаевым па тэлефоне. Назарбаеў патлумачыў рашэньне закрыць мяжу тым, што ў часе масавых пратэстаў у кіргіскай міліцыі была адабраная зброя, колькасьць якой цяжка ацаніць.

Казахстан закрыў мяжу з Кіргістанам 7 красавіка, калі пачаліся масавыя крывавыя сутыкненьні ў Бішкеку і загінулі больш як 80 чалавек. Ад закрыцьця мяжы найбольш церпяць кіргіскія бізнэсмэны, якія маюць гандлёвыя дачыненьні з суседняй краінай.
XS
SM
MD
LG