Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дамову аб беларуска-літоўскай мяжы


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала сёньня дамову паміж Беларусьсю і Літвой аб рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай мяжы.

Дамова была падпісана ў Вільні ў верасьні 2009 году. Дамовай устанаўліваецца парадак утрыманьня дзяржаўнай мяжы, перасячэньня яе людзьмі і транспартнымі сродкамі і перамяшчэньня празь яе грузаў і тавараў. Таксама ўсталёўваецца парадак заходу караблёў у памежныя воды бакоў, перасячэньне мяжы самалётамі, а таксама вядзеньня гаспадарчай і іншай дзейнасьці на мяжы і прымежнай тэрыторыі.
Усталяваны таксама парадак урэгуляваньня пагранічных інцыдэнтаў.

Паміж Беларусьсю і Літвой да гэтага часу не падпісана дамова аб спрошчаным парадку перасячэньня мяжы жыхарамі 50-кілямэтровай прымежнай паласы. Меркавалася, што гэты дакумэнт мог быць узгоднены падчас візыту ў Вільню А.Лукашэкі ў верасьні 2009 году. Аднак толькі днямі Беларусь перадала літоўскаму боку свае прапановы на гэты конт.
XS
SM
MD
LG