Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 траўня ў цэнтры гораду абсталююць 26 пунктаў пропуску грамадзянаў на сьвяточныя мерапрыемствы. Праз кардоны не прапусьцяць са зброяй, алькагольнымі напоямі, а таксама "са сьцягамі і эмблемамі, за выключэньнем дзяржаўных сымбаляў і атрыбутыкі”.


Тое, што падчас масавых імпрэзаў на цэнтральных вуліцах Віцебску зьяўляюцца “брамкі” мэталашукальнікаў, ужо нікога ня дзівіць. Прызвычаіліся жыхары і да таго, што міліцыянты корпаюцца ў іхных сумках, шукаючы “зброю ці яе імітатары”, а таксама “сьпіртовыя ды іншыя напоі ў тэтрапакетах, шкляных бутэльках і непразрыстых плястыкавых ёмістасьцях” - так напісана ў адмысловым папярэджаньні ад імя міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Віцебскага аблвыканкаму.

Але “забароненыя” сьцягі ды іншую сымболіку падчас асабістага дагляду будуць шукаць упершыню. На гэткія захады, лічаць некаторыя гараджане, міліцыя наважылася пасьля таго, як мясцовы актывіст Сяргей Каваленка здолеў вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы. Здарылася гэта якраз у часе масавай імпрэзы - навагодняга канцэрту 7 студзеня гэтага году.
XS
SM
MD
LG