Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" дамагаецца рэгістрацыі праз суд


"Малады фронт" падаў скаргу ў Вярхоўны суд на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаьня ў Беларусі.

У скарзе зьвяртаецца ўвага на дыскрымінацыйнасьць рашэньня, прадузятасьць, існаваньне "прэзумпцыі вінаватасьці" ў дачыненьні да актывістаў, паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

"Малады Фронт" просіць прызнаць рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня “Малады Фронт” незаконным і беспадстаўным, якое парушае правы грамадзянаў. А таксама абавязаць Міністэрства юстыцыі паўторна разгледзець матэрыялы аб рэгістрацыі “Маладога фронту”.

Нагадаем, 1 красавіка 2010 года маладафронтаўцы атрымалі ад Міністэрства юстыцыі шостую адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

Маладафронтаўцы плянуюць правесьці 29 траўня 2010 года наступны рэгістрацыйны зьезд.
XS
SM
MD
LG