Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вэб-старонцы выканаўчага камітэту СНД дагэтуль паведамляецца, што прэзыдэнтам Кіргізстану зьяўляецца Курманбек Бакіеў. Тут жа зьмешаны ягоны партрэт.

Як патлумачыла прэс-сакратар Выканаўчага камітэту СНД Вера Якубоўская, інфармацыю павінен выправіць Выканакам СНД на афіцыйны запыт дзяржавы. Але такі запыт, маўляў, пакуль не паступаў.

Таксама спадарыня Якубоўская сказала, што гэта "тэхнічная неўвязка", "няма каму абнаўляць сайт".

"Тэхнічна гэта мы робім, але гэта будзе зроблена, калі афіцыйна ўжо будзе вядома, хто там прэзыдэнт".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG