Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі вырашылі сьвяткаваць Дзень паліцыі 6 траўня


Як заявіў сёньня ў эфіры тэлеканалу «Руставі 2» кіраўнік МУС Грузіі Вано Мерабішвілі, сьвяткаваць прафэсійнае сьвята 10 лістапада, як гэта было раней, поўны анахранізм, бо гэта дзень стварэньня савецкай міліцыі. Дата 6 траўня прапаноўваецца ў прыватнасьці таму, што ў гэты дзень у Грузіі адзначаюць дзень сьвятога Георгія. Міністр паведаміў, што ў чацьвер перад будынкам МУС адбудзецца сымбалічны парад асобных частак міністэрства, рух на некаторых вуліцах будзе перакрыты.

Частка прадстаўнікоў грузінскай апазыцыі зьбіраецца выступіць супраць рашэньня спалучыць дзень паліцыі з вялікім рэлігійным сьвятам, называючы гэта блюзьнерствам. Апазыцыя таксама нагадвае, што 6 траўня 2009 году паліцэйскі спэцназ расстраляў гумовымі кулямі мірных дэманстрантаў, многія зь іх атрымалі траўмы.
XS
SM
MD
LG