Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часопіс «Ньюзуік» выстаўлены на продаж


Уладальнікі кампаніі "Вашынгтон пост", якая валодае таксама штотыднёвікам «Ньюзуік» выстаўляюць яго на продаж. Летась страты ад выданьня часопіса склалі 29 мільёнаў даляраў. Як прызнаў старшыня праўленьня "Вашынгтон пост" Дональд Грэм, нягледзячы на гераічныя намаганьні кіраўніцтва і супрацоўнікаў выданьня, стратным для яго будзе, відаць, і гэты год. Гэта азначае і прызнаньне таго, што выданьню так і не ўдалося знайсьці бізнэс-мадэль, якая б у сучасных умовах зрабіла выданьне прыбытковым.

Падобна многім іншым часопісам у ЗША, «Ньюзуік» змагаецца з рэзкім падзеньнем даходаў ад рэклямы , памяншэньнем падпіскі і адыходам чытачоў да бясплатных навінаў у інтэрнэце.

Часопіс «Ньюзуік» быў заснаваны ў 1933-м годзе і яго імя застаецца сур’ёзным брэндам. Цана выданьня пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG