Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна плоціць за расейскі газ на траціну менш


Украінскае кіраўніцтва выказала сваё стаўленьне наконт прапановы расейскага прэм’ера Уладзіміра Пуціна аб’яднаць расейскі “Газпром” і “Нафтагаз Украіны”. Паводле словаў Віктара Януковіча, да гэтай прапановы трэба падыходзіць прагматычна, з пункту погляду нацыянальных інтарэсаў.

Як заявіў прэм’ер Мікола Азараў, усе пагадненьні з расейскім “Газпромам” трэба прымаць на роўных умовах. Як Азараў, так і Януковіч зьвяртаюць увагу, што прапанова Пуціна нарадзілася экспромтам падчас яго апошняга візыту ва Украіну, расейскі прэм’ер яе выказаў на брыфінгу, аднак падчас перамоваў такая ідэя не абмяркоўвалася.

Паведамляецца таксама, што украінскі “Нафтагаз” пералічыў “Газпрому” больш як 419 мільёнаў даляраў за газ , пастаўлены ў красавіку. Паводле ўмоваў дадатковага пагадненьня, падпісанага нядаўна ў Харкаве, цана за красавік вызначалася ўжо за зьніжкай 100 даляраў за тысячу кубамэтраў – гэта прыблізна траціна ад ранейшай цаны.
XS
SM
MD
LG