Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маршал Шапашнікаў» ідзе на дапамогу захопленаму танкеру



Прадстаўнік Расеі пры НАТА Дзьмітры Рагозін паведаміў, што расейскі ваенны карабель « Маршал Шапашнікаў» накіраваўся да захопленага самалійскімі піратамі танкера «Маскоўскі ўнівэрсітэт» і зможа падыйсьці да яго прыблізна ў гадзіну ночы па маскоўскім часе. Паводле Рагозіна НАТА ў курсе сытуацыі з захопам танкера, аднак напады на грамадзянскія судны у Адэнскай затоцы сталі настолькі частай з'явай, што ўжо не выклікаюць зьдзіўленьня ў ваенанга камандаваньня буйнейшых марскіх дзяржаў. Рагозін не выключае, што пасьля падыходу «Маршала Шапашнікава» да захопленага танкера, піраты самі могуць пайсьці на кантакт. Аднак размова пра атаку захопленага судна не ідзе, цытуе Інтэрфакс словы Рагозіна.

Паводле інфармацыі заходніх смі, піраты, якія дзейнічаюць ля берагоў Самалі, зараз затрымліваюць прыблізна 350 чалавек і 20 суднаў. За апошнія гады піраты атрымалі выкупу на суму ад 100 да 200 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG