Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скандал вакол Вальнэра і Лукашэнкі разгараецца ўсё мацней


Эрвін Рот

Эрвін Рот

Як падае аўстрыйскае агенцтва АРА-OTS --> http://www.ots.at/presseaussendung/OTS_20100505_OTS0313/oeoc-skandal-skandal-von-dr-wallner-weitet-sich-aus/channel/politik , спартовы экспэрт і журналіст Эрвін Рот заявіў пра працяг свайго расьсьледаваньня адносна патаемнага адпачынку беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў аўстрыйскіх Альпах у сакавіку 2002 году.


Як вынікае з матэрыялаў «чырвонай тэчкі» Рота, беларускі прэзыдэнт, які на той час быў афіцыйна аб’яўлены Брусэлем пэрсонай нон-грата, быў запрошаны ў альпійскую рэспубліку як старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Запрашаў яго тагачасны кіраўнік НАК Аўстрыі і адначасна ўладальнік сеткі аўстрыйскіх казыно Леа Вальнэр. Аўстрыйскі бок аплаціў гэты візыт Лукашэнкі і яго сьвіты з сакрэтнага рахунку НАК, у абыход законаў Аўстрыйскай рэспублікі. Цяпер матэрыяламі васьмігадовай даўніны займаецца мясцовая пракуратура.

Леа Вальнэр
Аднак, падае АРА-OTS, кампанія Casinos Austria ўхіляецца ад таго, каб выказаць сваю пазыцыю на гэты конт. Паводле дадзеных Міжнароднага алімпійскага камітэту, ягонай камісіі па этыцы, НАК Аўстрыі, пакуль так і ня выступіў з афіцыйнай справаздачай у гэтай сувязі. Што да цяперашняга кіраўніка Аўстрыйскага алімпійскага камітэту, то ён абараняе свайго мэнтара Леа Вальнэра.

Тым часам журналісцкае расьсьледаваньне Эрвіна Рота выклікала вялікі рэзананс у прэсе. Як перадае АРА-OTS, цяперашнія тэмы журналісцкага расьсьледаваньня Рота, наступныя:

  • Адкуль былі ўзятыя сродкі, якія пайшлі на аплату адпачынку беларускай дэлегацыі? Як сьцьвярджалі пазьней прадстаўнікі
  • Casinos Austria, якія аплачвалі ўсе рахункі, гэта не былі грошы кампаніі.
  • Хто тыя «зацікаўленыя бізнэсоўцы», якія аплачвалі гэты рахунак?
  • З кім канкрэтна сустракаўся Лукашэнка ў часе ягонай патаемнай паездкі ў Аўстрыю?
  • Хто быў запрошаны на розныя прыёмы, перамовы, вячэры?

Усе гэтыя ды іншыя пытаньні Эрвін Рот накіраваў сёньня непасрэдна Леа Вальнэру і іншым прадстаўнікам Casinos Austria, чые подпісы значацца ў фінансавых матэрыялах. Аўстрыйскі журналіст дужа просіць адказаць яму на гэтыя пытаньні не пазьней за 10 траўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG