Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Невыяздным" ускладняць уцёкі з ЗША


Улады ЗША сёньня вырашылі ўзмацніць меры бясьпекі, якія б перашкодзілі асобам, унесеным у так званыя “невыяздныя авіясьпісы” адляцець самалётам. Гэты крок насьпеў пасьля таго, як у панядзелак Файзалу Шахсаду, падазраванаму ў спробе тэракту на Таймс Сквэр у Ню Ёрку, удалося прайсьці пасадку на самалёт, які накіроўваўся ў Дубаі. Гэтага пасажыра, які быў унесены ў “невыяздны сьпіс” удалося зьняць з борта самалёта.

Паводле новых правілаў, авіякампаніі павінны будуць папярэдзіць вылет пасажыра ўжо праз дзьве гадзіны пасьля таго, як яго імя патрапіць у сьпіс невыяздных. Раней для актуалізацыі зьвестак сьпісу давалася 24 гадзіны.

XS
SM
MD
LG