Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля заявы Аляксандра Мілінкевіча пра тое, што ён зьбіраецца ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта, чытачы сайту «Свабоды» задалі шмат пытаньняў --> http://www.svaboda.org/content/article/2031406.html палітыку.


На некаторыя ён пасьпеў адказаць у жывым эфіры нашага радыё, на іншыя адказаў пісьмова.


Імя:: Фрабел.


03.05.2010 18:59


Сп.Мілінкевіч, а што вы будзеце рабіць, калі зноў атрымаеце ад Лукашэнкі 3—5% і ён выкажа вам сваю ўдзячнасьць за дапамогу ў легімітызацыі ? Зноў да Вечнага агню людзей павядзеце ці нешта іншае вамі прадуглежана ?


Я ў грамадзянскай супольнасьці больш за 20 гадоў, яшчэ з часоў камунізму. І нямала зрабіў. Буду і надалей працаваць дзеля эўрапейскай і беларускай Беларусі. Пасьля канстытуцыйнага перавароту ў 1996 годзе ні разу наш удзел у выбарах не легітымізаваў іх. Усе яны былі не прызнаныя дэмакратычнай міжнароднай супольнасьцю.


19 сакавіка 2006 году ісьці да вечнага агню заклікаў Аляксандар Казулін.


Дазвольце тое, што прадугледжана сёньня, не рабіць публічным.


Імя:: Віктар.


03.05.2010 19:05


Сп.Мілінкевіч, якім чынам вы спадзяецеся перамагчы дыктатара, калі беларусы не маюць выбару ці другімі словамі — галасы беларусаў не лічаць ?


На прэзэнтацыі маёй праграмы я сказаў, што мы патрабуем ад улады правядзеньня свабодных і чэсных выбараў. Калі яны ня хочуць лічыцца з волевыяўленьнем грамадзянаў, мы ўжо сёньня заклікаем беларусаў у дзень такіх «выбараў» выйсьці на Плошчу ў абарону сваёй годнасьці.


Імя:: Зміцер Горад:: Мінск


03.05.2010 19:06


Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч.


Рады што вы заявілі пра ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі, спадзяюся вы годна правядзеце гэту кампанію. Ёсць адно да вас пажаданне і адно пытанне. З пажаданняў хацелася б папрасіць вас звяртаць увагу на сацыяльна-эканамічныя пытанні, ставіць іх на першае месца. Бо гэтыя пытанні хвалююць усіх. Лічу паразай нашай апазіцыі тое, што яна ўсе 16 год высоўвала адно пытанне-нацыянальнае.


Дзякуй за пажаданьне. Ня згодны з тым, што апазыцыя ўвесь час толькі і гаворыць пра адраджэньне. Нашы праграмы значна шырэйшыя. Я ведаю, што сацыяльна-эканамічныя пытаньні для большасьці людзей на першым месцы. Мы пачынаем кампанію «Народная праграма»: накіруем выбаршчыкам сотні тысячаў лістоў з нашай праграмай, зьвернемся праз інтэрнэт, празь іншыя мэдыі і распачнем дыскусію ў рэгіёнах. Канечне, праграмы кандыдатаў у прэзыдэнты павінны пісаць перш за ўсё экспэрты, але мы гэта зробім з максымальным улікам думкі беларусаў. Бо гэта будзе рабіцца не для ўлады, а для людзей.


Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня


03.05.2010 19:07


Добры вечар, Аляксандр Уладзіміравіч.


Некалькі пытаньняў:


2) Ці падтрымліваеце вы неабходнасьць міжнароднага незалежнага рассьледаваньня верагоднага забойства прэзідэнта Польшчы і яшчэ 95 польскіх палітыкаў пад Смаленскам? Чым вы патлумачыце, што ні НАТА, ні ЕЗ, сябрам якіх зьяўляецца Польшча, не патрабуюць такога расьсьледаваньня?


Тым, што расьсьледаваньне з польскага боку яшчэ ня скончана.


3) Як вы лічыце, якая доля ўсіх капіталаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, у норме павінна быць у руках беларусаў?


Я ня ультра-лібэрал, Алесь, Вы ведаеце. Я за падтрымку нацыянальнага вытворцы. І за дзяржаўны кантроль над стратэгічнымі прадпрыемствамі і транзытнай інфраструктурай. І за стрымліваньне манаполіяў, тым больш замежных. І за мэтавае дзяржаўнае стымуляваньне сучасных вытворчасьцяў. Але рынкавых адносінаў мы не пабудуем, калі не пачнем працэс прыватызацыі, дзе таксама трэба ўтрымліваць балянс розных краінаў, адстойваючы нашу эканамічную бясьпеку.


4) Як вы ставіцеся да этнацыду беларусаў (г.зн. вынішчэньня беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці, сімвалаў і г.д), які вось ужо 16 гадоў адбываецца ў «Незалежнай РБ»? Ці лічыце вы, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай мовай у будучай Беларусі?


Да палітыкі саветызацыі і русыфікацыі стаўлюся рэзка адмоўна, лічу гэта злачынствам. Нічога не зьмянілася ад тых часоў, калі мы з Вамі разам працавалі: я за тое, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай.


5) Як вы лічыце, ці варта запісаць у будучую Канстытуцыю, што ў Беларусі пасады прэзідэнта і яшчэ з паўдзюжыны вышэйшых пасад павінны займаць этнічныя беларусы?


Не, гэта была б дыскрымінацыя па этнічным прынцыпе. Права стаць прэзыдэнтам павінен мець кожны грамадзянін Беларусі з абмежаваньнем паводле аселасьці і месца народзінаў.


6) Вы за інтэграцыю ў Еўропу. А чым вам не падабаецца ідэя цалкам нейтральнай Беларусі пад лозунгам: «Беларусь — другая Швайцарыя!»?


Падабаецца. Але мне ніхто ні разу не паведаміў канкрэтную стратэгію рэалізацыі гэтага праекту. Наша сытуацыя значна адрозьніваецца ад Швэйцарыі і Нарвэгіі.


Заранёў дзякуй за адказы.


Дзякуй, Алесь. Посьпехаў!


Імя:: Віктар Горад:: Гайнаўка


03.05.2010 19:26


Шаноўны спадар Мілінкевіч,


пракамэнтуйце, калі ласка, меркаваньне, згодна зь якім антыбеларуская дзейнасьць Анжалікі Борыс вельмі падобная да антыпольскай дзейнасьці Эрыкі Штайнбах. Як расцэньваць Вашу падтрымку спадарыні Борыс, якая афіцыйна нікім не зьяўляецца і прадстаўляе сябе і вузкае кола сваіх прыхільнікаў, у сьвеце Вашых намераў змагацца за прэзыдэнцкую пасаду? І апошняе, як бы Вы ацанілі сучасную сытуацыю беларускай меншасьці ў Польшчы, а сярод іншага афіцыйную лічбу ў прыкладна 48 тысячаў этнічных беларусаў (грамадзянаў Польшчы), якую падаюць польскія ўлады? Што Вы асабіста і Ваша каманда зрабілі дзеля падтрымкі беларускага жыцьця на Падляшшы? Якім чынам Вы зьбіраецеся абараняць беларускую меншасьць у Польшчы перад рэальнай пагрозай канчатковай асыміляцыі ў выпадку Вашага абраньня прэзыдэнтам?


Я ведаю дасканала ўсю гісторыю з Саюзам палякаў, і не з прапагандысцкіх крыніцаў. Анжаліку Борыс дэмакратычна абралі старшынёй арганізацыі, але ўлады сказалі, што яна ім не падыходзіць. І прымусілі частку арганізацыі абраць адпаведнага рэжыму чалавека. Адбыўся падзел СПБ на «дэмакратычных» і «савецкіх» палякаў. І сёньня сябры арганізацыі, якія маюць пачуцьцё годнасьці, адстойваюць сваё законнае права на асацыяцыю. Я быў і буду на іх баку.


Што тычыцца этнічных беларусаў Польшчы, дык, я лічу, у першую чаргу яны самі павінны мець жаданьне адстойваць свае правы. Я раблю тое, што ў маіх сілах дзеля гэтага. У свой час спэцыяльна прыехаў у Беласток на суд над заснавальнікамі газэты «Ніва» і непасрэдна падтрымліваў гэтых рупліўцаў беларушчыны. У значнай ступені паспрыяў аднаўленьню працы радыё «Рацыя» праз Раду Міністраў Польшчы. Рабіў і іншыя канкрэтныя рэчы. Калі стану прэзыдэнтам, у беларускай дзяржавы зьявяцца сур’ёзныя праграмы рэальнай падтрымкі беларусаў Польшчы і беларускіх дыяспараў у іншых кранах.


Імя:: Васіль


03.05.2010 19:59


Адказваю паўторна:


1. Як бы вы ахарактарызавалі сённяшні палітычны лад у Расеі?


У Расеі «кіраваная дэмакратыя».


2. Як вы ставіцеся да Пуціна?


Я не сустракаўся з Пуціным. Таму ў мяне няма асабістага стаўленьня.


3. Ці супрацоўнічае ваш рух з палітычнымі арганізацыямі ў іншых краінах (калі супрацоўнічае, то зь якімі)?


Мы маем стасункі з палітычнымі і грамадзкімі арганізацыямі ўсіх краінаў Эўразьвязу, Расеі, Украіны, Нарвэгіі. Найбольш цесныя — у суседніх краінах.


Дзякуй.


Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA


03.05.2010 20:07


Зараз зразумеў, Аляксандр, што фактычна сваю частку прэзідэнцкай кампаніі вы пачалі на нядаўніх мясцовых выбарах, дзе сустракаліся з беларускімі выбарнікамі. Ці адчувалі вы запатрабаванне народа ў змене ўлады на самым верху? Ці патрэбен простым людзям новы прэзідэнт?


Дзякуй за пытаньне, Анатоль. Я праехаў апошнім часам Беларусь з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход. Наведаў дзясяткі гарадоў, мястэчак, вёсак: ад гарадзенскай Бярозаўкі да магілёўскага Хоцімску на мяжы з Расеяй. Праводзіў сходы з выбаршчыкамі побач з кандыдатамі ў мясцовыя саветы, ладзіў пікеты, размаўляў зь месьцічамі на рынках і ў выканкамах. Людзі не такія агрэсіўныя і чорна-белыя, як раней. Яны ў роздуме. Хочуць лепш зразумець, што іх чакае. Значная большасьць адчувае неабходнасьць пераменаў. Грамадзтва ставіцца да нас з большай павагай і цікавасьцю. Прадстаўнікі ўлады ўсё часьцей шукаюць кантакту са мной. Відаць, што дзяржаўныя службоўцы ня ўпэўненыя ў сваім будучым, губляюць веру ў Лукашэнку. Раней ён, як сьвяты Мікалай, ехаў у Маскву і кожны год прывозіў падарункі — мільярдныя датацыі. Забясьпечваў даволі высокі, як на постсавецкія меркі, узровень жыцьця. Сёньня ўсім відавочна, што больш гэтага ня будзе. І простыя жыхары, і намэнклятура вельмі расчараваныя ў апошнім звароце кіраўніка краіны да парлямэнту. Ён быў ніякі — хаатычны, амаль гістэрычны, ня даў адказу на актуальныя пытаньні і дадаў яшчэ больш няпэўнасьці дзяржаўным чыноўнікам. Пра складаны стан адносінаў у вышэйшай уладзе сьведчыць і барацьба кампраматаў, якая ў апошні час пачалася паміж сілавымі структурамі.


Жадаю вам поспехаў і перамогі.


Буду галасаваць за вас, паважаны спадар Мілінкевіч.


Дзякуй за падтрымку!



Імя:: Антон Горад:: Віцебск


03.05.2010 20:18


сп. Мілінкевіч, Вы разлічваеце на дапамогу Захаду?


Я разьлічваю, перш за ўсё, на падтрымку беларусаў. Для мяне важная і падтрымка цывілізаванага сьвету, бо я хачу далучыць нашу краіну да яго.


Імя:: Пытальнік Горад:: Менск


03.05.2010 20:31


Спадар Мілінкевіч, Вы адзіны з прадстаўнікоў апазіцыі сярод патэнцыйных кандыдатаў ў прэзідэнты, хто мае досвед удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, а таксама ў арганізацыі кансалідацыі працы назіральнікаў, давераных асобаў, моладзевага крылу руху «За свабода». Скажыце, це збіраецеся Вы, улічваючыя памылкі кампаніі 2006г., скарыстаць новыя метады барацьбы з фальсіфікацыямі: арганізацыя так званых «Экзіт полаў», збор рэчавых доказаў аб прымусу да датэрміновага галасавання ў навучальных установах ды сямейных інтэрнатах, якія-небудзь іншыя метады?


Улада так баіцца праўды і вольнай інфармацыі, што забараніла ў Беларусі «экзыт-полы» і незалежныя сацыялягічныя дасьледаваньні. Аднак мы іх усё роўна праводзім. Назіраньне, нават пры дыскрымінацыйных абмежаваньнях, трэба арганізоўваць. Мы ад яго ніколі не адмаўляліся. Калі Вы маеце канкрэтныя прапановы па новых мэтадах, пішыце, калі ласка, на наш сайт.


Імя:: Алексей Горад:: Минск


03.05.2010 20:32


Скажите почему на ваш взгляд не получилось победить в 2006?! Что-нибудь изменилось с тех пор в лучшую сторону? Есть ли шанс победить на этих выборах?!


Ці можна лічыць выбарамі тое, што адбывалася? Паўтары сотні сяброў маіх штабоў ва ўсіх рэгіёнах былі арыштаваныя напярэдадні дня галасаваньня і апынуліся ў турмах. Яны чамусьці дружна пачалі «мачыцца на дзьверы пад’ездаў» і «крыць матам». Больш за тысячу за ўдзел у маёй групе падтрымкі былі выкінутыя з працы і з унівэрсытэтаў. Нас не дапусьцілі да падліку галасоў па ўсёй краіне. У ЭЗ, у Расіі і Ўкраіне кожны кандыдат мае паводле закону права, каб яго прадстаўнікі былі ўва ўсіх выбарчых камісіях.


Я ня згодзен, што мы прайгралі ў 2006 годзе. Мы значна зьмянілі сытуацыю ў краіне. Стала менш страху, больш праўды. Звыш 30 тысяч лепшых сыноў і дачок Беларусі выйшлі на Плошчу, каб бараніць сваю годнасьць. У сьвеце сотні мільёнаў людзей даведаліся, што Беларусь — гэта ня толькі дыктатар Лукашэнка, але і Грамадзяне, якія хочуць жыць у Свабодзе. Вырас аўтарытэт нашай краіны. Гэта была самаахвярная дзейнасьць тысячаў і тысячаў беларусаў дзеля будучыні.


Шанс перамагаць у аўтарытарнай краіне заўсёды невялікі. Вы думаеце, у Польшчы ў часы «Салідарнасьці» людзі сядзелі і лічылі шансы? Яны змагаліся, не шкадуючы сябе. Ні Мілінкевіч, ні які іншы кандыдат не пераможа, калі іх не падтрымае значная колькасьць адказных Грамадзянаў.


Але трэба прызнаць і некаторыя пралікі. Нягледзячы на тое, што мы заўсёды настойвалі на як мага ранейшым правядзеньні Кангрэсу і выбараў «адзінага» кандыдата ад апазыцыі, гэты працэс быў завершаны вельмі позна. Некаторыя мае канкурэнты ўвогуле прапаноўвалі правесьці Кангрэс аж у лютым 2006-га! А як памятаеце, выбары адбыліся 19 сакавіка. Відавочны недахоп часу вельмі адмоўна паўплываў на вынікі выбараў.


Імя:: Sasha


03.05.2010 20:38


Уважаемый Александр Владимирович!


У меня к вам 2 вопроса.


1. В случае повторения событий марта 2006 года — хотя это мало вероятно, но всё же — вы снова поведёте мирную демонстрацию к Площади Победы или всё же у вас есть план не разочаровать своих избирателей, которые придут на площадь?


Яшчэ раз кажу: дэманстрацыю да плошчы Перамогі з ускладаньнем кветак 19 сакавіка 2006 году павёў Аляксандар Казулін. Гэтаму ёсьць вельмі шмат сьведкаў.


У нас ёсьць розныя варыянты. Канкрэтны плян будзе прыняты ў той дзень, калі мы выйдзем з пратэстам. Гэты плян залежыць ад кожнага з нас.


2. Не считаете ли вы, что будучи одним из многочисленных претендентов на пост президента, тем самым вы увеличиваете для нынешнего президента провести легитимные выборы, где он скорее всего победит. Где каждый из оппозиционных кандидатов и ещё возможных «назначенных» 1-2, распылят на себе голоса железного электората оппозиции и тех ,кто не определился, тем самым открывая для Лукашенко легитимные процентов, например 52?


Ніводныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя з 1996 году. Іх легітымнасьць не залежыць ад таго, ці мы ўдзельнічаем, ці не. Я цьвёрды прыхільнік удзелу. Байкот — гэта павелічэньне апатыі ў грамадзтве, удзел — павелічэньне пратэстных настрояў. Стартаваць могуць многія, сабраць подпісы — адзінкі. Лепш за ўсё, каб кандыдаты ў кандыдаты аб’ядналіся як мага раней. Тут я з Вамі згодны.


Заранее спасибо за ответы. И всего вам наилучшего.


І Вам таксама.


Імя:: vlad Горад:: boston


03.05.2010 20:44


очень хотелось бы получить ответ Мелинкевича на его действия на прошлых президенских выборах когда вместо смены власти он убеждал народ разойтись с площади по домам.Считаю вы уже пропапили свой пост президента своей нерешительностью или возможно вы один из подставных на сей пост.Ведь как позже стало известно никто не пошел бы против народа.И в верхах началась чистка и ператрахиванне после тех событий.С вероятностью 90 процентов в случае выхода народа на площадь никто не будет применять силу т.к.режим достал уже всех кто рядом с этой властью.Режим неимеетопоры и держится на подхалимах каторых регулярно меняют и они сходу рванут как крысы с тонущего коробля.


Вы памыляецеся, што ўлада не магла страляць. Ведаю: магла. Для сумленнага палітыка паслаць моладзь на магчымую сьмерць — калясальная адказнасьць. На Плошчы павінна быць значна больш людзей, каб спэцназ не пасьмеў прымяніць зброю. Хочам перамагчы мірным пратэстам — нас павінна быць многа, вельмі многа. І выключна важна, каб акцыям пратэсту папярэднічала электаральная перамога, нават у выпадку, калі галасы і ня лічаць. Адчуваньне грамадзтвам перамогі можа падмацоўвацца незалежнай сацыялёгіяй ды іншымі магчымымі сродкамі.


Імя:: Дараган Горад:: Мінск


03.05.2010 20:49


Ці будзе пры вас беларуская мова адзінай дзяржаўнай?


Будзе.


Імя:: Ягор Горад:: Мінск


03.05.2010 20:49


Паважаны, Аляксандр Уладзіміравіч.


Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. на адной з вулічных акцыяў Вы паабяцалі «Закідаць беларусаў праўдай», маючы на ўвазе ў першую чаргу бясплатную дастаўку дахаты кожнаму беларусу палітычнага весніка руху «За свабоду». І на першым этапе, прынамсі ў Мінску, гэта вельмі добра ўдавалася, але потым чамусці гэты працэс спыніўся. Ці збіраецеся Вы аднавіць гэты метад інфармавання насельніцтва ў гэтыя лічаныя месяцы перад выбарамі? Дзякуй.


Гэтая газэта існуе да сёньня. Яна распаўсюджваецца перш за ўсё там, дзе інфармацыі значна менш, чым у сталіцы, — у малых гарадах. У час выбараў, канечне, пастараемся зрабіць усё, каб было як мага больш разнастайнай інфармацыі.


Імя:: Лех Горад:: Стоўпцы


03.05.2010 20:52


Ці лічыце вы стан сучаснай беларускай эканомікі катастрафічным? Калі б вы былі ва ўладзе на колькі адсоткаў пакінулі б Саўмін у старым складзе?


Стан не катастрафічны, а вельмі складаны. Эканоміка — нерэфармаваная, неканкурэнтаздольная, для інвэстыцыяў — не прывабная. Тое, што вырабляем, усё горш прадаецца. Наша гаспадарка ня можа існаваць бяз вонкавых датацыяў. Расея больш не жадае даваць падарункі — амаль дармовы газ і танную нафту для перапрацоўкі. Без тэрміновай мадэрнізацыі нас чакаюць цяжкія часы.


Аб працэнтах старога складу Саўміну, што застануцца на працы ў новым складзе, гаварыць не выпадае. Ніхто пад нейкі працэнт абнаўленьня рэфармаваць ня стане. Там ёсьць шмат сапраўдных дасьведчаных прафэсіяналаў і маладых пэрспэктыўных спэцыялістаў, якім таксама відавочная беспэрспэктыўнасьць і архаічнасьць беларускай мадэлі гаспадараньня і кіраваньня. Гэтых людзей мы будзем запрашаць працягваць працу, нам патрэбная пераемнасьць улады. Ёсьць людзі выпадковыя і неадпаведныя для краіны, якая распачне складаныя пераўтварэньні. Ім трэба будзе адысьці. Я — за значнае амаладжэньне кіраўнічай эліты Беларусі.


Імя:: Юры Горад:: Менск


03.05.2010 20:54


Шаноўны Аляксандр Мілінкевіч!


Што да выбараў, то маю 2 пытаньні:


1. Скажыце, калі ласка, ці Вы бачыце сярод беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў асобаў, якія па пэўных крытэрах і сукупнасьці характарыстык маюць больш шанцаў быць абранымі прэзідэнтам, а таксама больш адпавядаюць званьню адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, чым Вы?


Па сукупнасьці найважнейшых крытэраў на сёньняшні дзень — ня бачу.


2. Як Вы ставіцеся да Ўладзімера Някляева?


Я яго вельмі паважаю як паэта і грамадзкага дзеяча. Сёньня сустракаліся, ён мне падарыў сваю апошнюю кнігу са сваімі пажаданьнямі і аўтографам. Для мяне гэта гонар. Але з прэсы вядома, што сам спадар Някляеў не зьбіраецца балятавацца ў прэзыдэнты.


Ад Вас і Вашых дзеяньняў шмат што залежыць. Бог Вам у дапамогу ў гэты нялёгкі час. Дзякуй загадзя за адказы.


Дзякуй за добрыя словы. З Богам.


Імя:: Вадим


03.05.2010 21:03


Александр Владимирович. Очевидно, что симпатию среди простого народа (а не профессиональной оппозиции) в нашей стране можно получить только ставя основным пунктом своей политической программы решение экономических проблем, особенно в сеголняшние время кризиса, массовых увольнений, сокращённой рабочей недели, повышения пошлин и т.д. Почему Вы и Ваше движения не доносите до народа собственного видения путей решения этих проблем и не рассказываете народу об ошибках сегодняшней власти, которые довели экономику до такого состояния? У Вас нету экономистов, которые в этом разбираются? Если есть — озвучть пожалуйста их имена и достижения. Спасибо


Я, як патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты, маю такую праграму і прадставіў яе публічна. Гэта пакуль асноўныя тэзы, яны ёсьць у інтэрнэце. Мае экспэрты зараз працуюць над поўнай праграмай. Адначасова мы распачынаем кампанію «Народная праграма»: зьвяртаемся да грамадзянаў Беларусі з просьбай даслаць нам водгукі, прапановы, заўвагі. Мы хочам адчуваць лепш пульс жыцьця краіны.


Прыйдзе час, і я агучу імёны тых выдатных эканамістаў, якія сёньня працуюць са мной. Гэта беларускія спэцыялісты, у тым ліку і ўладныя, эўразьвязаўскія, расійскія.


Імя:: Igar Горад:: Berasce


03.05.2010 21:06


Shanouny Aliaksandr Uladzimirawich, skazhyce kalilaska, nakol’ki mazhliwym Wy bachyce kansalidacyju usioj apazicyy wakol mocnaga adzinaga kandydata? Ci Wam ne zdajecca shto pry ambicyjach(darechy pustyh) nekatoryh apazicyjnyh palitykau, pra jakih my chujem raz na dwa gady, takaja kansalidacyja nemazhliwaja. Chto Wy gatowy zrabic, kab nawat getyja liudzi daluchylisia da Was i padtrymali ideju adzinaj alternatywy Lukashency na wybarah, a ne jak 4 gady tamu nazad bylo z Kazulinym, kali zamest adnago kandydata my usiozh meli 2-h, shto wel’mi drenna dzelia sprawy. Dziakuj.


Аб’яднаньне — няпростая рэч у палітыцы. Бывае рэальным, а можа быць фармальным. Абраньне «адзінага» мае сэнс, калі ён у стане аб’яднаць у каманду вялікую колькасьць актывістаў па ўсёй краіне, далучыць шматлікія рэсурсы. На шчасьце, кансалідацыя ў нас залежыць ня столькі ад дамовы сталічнай тусоўкі, колькі ад прывабнасьці асобы патэнцыйнага кандыдата. Вырашае супраца на рэгіянальным узроўні. Нават у дэмакратычных краінах палітыка — у значнай ступені справа пэрсаніфікаваная, у нас яшчэ больш. Праўдзівае яднаньне адбываецца не ў пустых круглых сталах і пасядзелках, а ў сумеснай працы. Веру ў тое, што я разам з маёй камандай, як і ў 2001 і ў 2006 гадах, зьбяру найлепшых і самаахвярных актывістаў. І новых людзей знойдзем, ужо зьвяртаюцца.


Імя:: Зміцер Горад:: Менск


03.05.2010 21:11


Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч! Хацелася б даведацца, якім чынам Вы збіраецеся адзначыць 65-ыя ўгодкі сканчэння другой сусветнай вайны. Ці ёсць магчымасць у беларусаў разам са сваім, а не насаджаным, лідэрам ускласці кветкі да магілаў жэртваў і герояў вайны восьмага ці дзевятага траўня? Дзякуй.


Як і ў мінулыя гады, павіншую знаёмых вэтэранаў вайны, абавязкова будзе і ўскладаньне кветак.


Імя:: vlad Горад:: BOSTON


03.05.2010 21:14


Считаю что оппозиция должна обедениться под лозунгом-УПРАЗДНЕНИЕ ИНСТИТУТА ПРЕЗИДЕНСТВА .ЗА ПАРЛАМЕНТСКУЮ РЕСПУБЛИКУ.А то создается впечатление что все хотят попасть к кормушке и смутно представляют в какую бездну провалится страна в случае смены власти.И какя ответственность ляжет на этого человека.Чтобы не пойти по пути Украины.


Я — за парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку, дзе ў прэзыдэнта менш правоў, чым у парлямэнту. Мы ня можам сёньня сур’ёзна гаварыць пра чыста парлямэнцкую рэспубліку, паколькі для гэтага павінны стаць моцнымі і ўплывовымі асноўныя партыі. Рэжым зрабіў усё, каб іх аслабіць, не рэгістраваў, а часам і зьнішчаў. Пасьля нашай перамогі новая ўлада павінна зрабіць усё магчымае дзеля адраджэньня партыйнага жыцьця. Даць свабоду разьвіцьця, шырокі доступ да мэдыяў, падтрымліваць іх фінансава зь бюджэту. І толькі тады пераходзіць да чыста прапарцыйнай сыстэмы выбараў.


Імя:: Заўзятар


03.05.2010 21:21


Вітаю, спадар Мілінкевіч! Неяк давялося сустрэць Вас на трыбунах стадыёна Дынама на гульне нацыянальнай сборнай Беларусі па футболу. Ці збіраецеся Вы наведваць гульні нашай каманды ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы ў гэтым годзе? Магчыма мяркуецца запрасіць каго з французскіх калег на матч Беларусь-Францыя? Ці знаёмыя Вы з беларускамоўным клубам футбольных заўзятараў нашае зборнай Б-12(бо сустрэць Вас тады давялося ў суседнім сэктары)? Дзякуй.


На жаль, ня часта наведваю спартовыя спаборніцтвы, трэба выпраўляцца. Вельмі хацеў бы зь сябрамі Вашага клюбу пазнаёміцца.


Імя:: Аляксандар Класкоўскі Горад:: Менск


03.05.2010 21:56


Паважаны спадар Аляксандар, задаваў Вам гэта пытаньне падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, але так і не пачуў выразнага адказу, таму хачу паўтарыцца. Я запытваў, ці ня лічыце Вы сваёй, так бы мовіць, ахілесавай пятою Вашу незразумелую пазыцыю адносна таго, што Вы будзеце рабіць у выпадку, калі афіцыйная ўлада ізноў абвесьціць Вам вынік у памеры 3—5%, пры тым, што Вы неаднаразова заяўлялі пра выключна мірны характар меркаванай маніфэстацыі. Якраз у нядаўнім інтэрвію тэлеканалу «Белсат» Вы самі казалі пра тое, што улада зьяўляецца самамэтай для Аляксандра Лукашэнкі.


Сёньняшняя мая стратэгія простая: зрабіць добрую кампанію і прымусіць уладу ўключыць нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Такое ж патрабаваньне павінна гучаць ад АБСЭ, эўраструктураў, ЗША, групаў назіральнікаў СНД. (У Расеі і Ўкраіне заканадаўча замацавана, што кожны кандыдат мае права мець сябраў камісіяў). Калі ўлада гэтага ня робіць, — заклікаць грамадзянаў на мірную акцыю пратэсту і да канца адстойваць выкананьне нашых канстытуцыйных правоў. Хочам жыць годна — мусім выйсьці і сказаць «не». Якраз мірная дэманстрацыя дае значны шанс на тое, што яна будзе шматлікай. Мірная — ня значыць ціхая і бездапаможная. А азначае толькі , што мы катэгарычна супраць крыві. Не ўяўляю аніякай іншай стратэгіі перамогі без актыўнай падтрымкі людзей!


Імя:: Яўген Мурашка


03.05.2010 22:14


Ініцыятарам анлайну


Было сказана:


«…Ён зможа адказаць на некаторыя зь іх.»


Калі вы ініцыятавалі гэтую піяр-акцыю, то не вельмі карэктна даваць шанец сп.Мілінкевічу, не адказваць на не вельмі зручныя пытаньні.


А цяпер па сутнасьці:


Сп. Мілінкевіч! Чаму, Вы упарта падтрымліваеце праграму «Усходняга партнэрства», якая нічога станоўчага не нясе беларускаму народу? Складваецца дваякае уражаньне — ці ВЫ дасканала не аналізавалі яе, ці маеце нейкі плен ад яе прасоўваньня. Відавочным фактам з’яўляецца тое, што у візавым пляне ніякіх паляпшэньняў ня будзе,па-прызначэньню. А уваход у ЭЗ, увогуле міт у бліжэйшыя 20 гадоў.Эўропа не жадае прытоку іншаземнай працоўнай сілы бо, напрыклад, у Нямеччыне сваіх 3,5 млн. беспрацоўных. Сеньнешні лёзунг — «Беларусь у Эўропу»,, з’яўляецца прафанацыяй і уводам у бок ад пытаньня вынішчэньня беларускай нацыі.


Вы цудоўна ведаеце, што перамогі на выбарах, не будзе. Няўжо не зразумела, што не нейкі «лідар» а ідэя надасьць народу моцы і ен сам вырашыць свой лес.


Шкада толькі, што зноў тысячы людзей атрымаюць чарговае расчараваньне, ці можа у гэтым Ваша задача?


Нельга быць такім пэсымістам. Шкодна гэта. Канцэнтруйцеся на пазытыўным.


Па сутнасьці. Я быў адным з ініцыятараў дыялёгу Беларусі і ЭЗ. Лічу, што яму няма пазытыўнай альтэрнатывы. Два выдатныя вынікі дыялёгу: тое, што большасьць беларусаў — ужо за эўраінтэграцыю, і тое, што сёньня пагроза страты палітычнага сувэрэнітэту амаль зьнікла. З дэмакратызацыяй пакуль не атрымліваецца, але ў нас і не было ілюзіяў, што ўсё адбудзецца само сабой. «Усходняе Партнэрства» — гэта толькі частка дыялёгу. Гэта толькі першая кляса вялікай школы, больш навука супрацоўніцтва, падыход да стандартаў, чым грошы. А ўменьне часта важнейшае за фінансы. Што тычыцца зьмяншэньня візавых коштаў, то яно мае адбыцца.


Вы кажаце: нас ніхто не чакае ў Эўропе. Такіх, як сёньня, — канечне, не. І там нікога не чакалі, ні Польшчу, ні прыбалтаў. Мусім прайсьці свой шлях да годнага жыцьця. Няпросты, часам і балючы. Але гэта вяртаньне ў нашу эўрапейскую сям’ю.


А наконт вынішчэньня нацыі, мовы, культуры, гісторыі. Сапраўды, ёсьць вялікая праблема. Але не крычаць трэба, а працаваць, адваёўваць сваё. Прыкладаў і сёньня шмат: ня плачуцца, не здаюцца, робяць людзі.


Тое і пра выбары. Не хадзіць, стаць у позу, надзець белыя пальчаткі. І зноў пра «злачынны рэжым»? Дык зь ім ваяваць трэба па-мужчынску, а не абзывацца бясконца.


Посьпехаў Вам і Веры!


Імя:: Аляксей Валабуеў Горад:: Салігорск


03.05.2010 22:24


Падаецца, што стан у апазыцыі ў пляне адзінства цяпер зусім не найлепшы. Ці ведаеце вы як выйсьці з гэтай сытуацыі?


Разумею Ваш непакой. Але, на шчасьце, гэта менская хвароба, перш за ўсё. У рэгіёнах збольшага ўсё ў парадку. Я, каб не хварэць на сталічную дэпрэсію, шмат падарожнічаю, з добрымі людзьмі сустракаюся. Таму і «жывей за ўсіх жывых».



Імя:: Сяргей Горад:: Санкт-Пецярбург


03.05.2010 22:27


Паважаны спадар Аляксандар, добры вечар!


Мяне вельмi цiкавиць пытанне пра працу будучай каманды, што гэта будуць за людзi, якога кшталту спецыялiсты,


на мой погляд Вам спатрэбицца ня мянш 5-6 тысячау рэальных чальцоу iнiцыятыунай групы, а на каго прыдзецца арыентавацца Вам?


Як вы ставiцеся да расколу у АДС?


Рытарычнае пытанне, але тым не менш, што для Вас асабiста азначае спалучэнне слоу «Жыве Беларусь»


На мінулых выбарах наша каманда была — больш за 5 тысяч чалавек. Гэтым разам працуем, каб яна была большай. Работы шмат. Патрэбныя новыя сябры. Далучайцеся!


АДС распаліся, як і СССР — самі. Недзеяздольныя аказаліся ў новых умовах. Не трагедыя. Кааліцыя — не «сьвяшчэнная карова», а інструмэнт. Перастаў працаваць, шукаем больш эфэктыўны. Яшчэ раз скажу: не кааліцыя і «адзіны» нашы мэты, а шчырая супольная праца. У ёй і вызначыцца найлепшы, адбудзецца аб’яднаньне.


Імя:: Wiktor Горад:: Гродно


03.05.2010 22:28


Уважаемый Александр Владимирович.


В настоящее время председатель ЦИК Л. Ермошина высказывает разные предположения о возможных сроках проведения президентской предвыборной кампании. Дата назначения выборов будет зависеть от желания Александра Григорьевича Лукашенко … участвовать в этих выборах. Если он согласится, то голосование наиболее удобно проводить в первой декаде ноября. Если он откажется от участия в этом мероприятии, то его основному приемнику 35 лет исполнится только 28.11.2010 и выборы будут назначены на февраль следующего года. Вопрос: готова ли Ваша команда к выборам в сентябре-ноябре против А.Г. Лукашенко, учитываете ли Вы возможное соперничество на выборах с Виктором Александровичем.


Гатовыя!


Александр Владимирович, Вы заявили о своем намерении участвовать в предстоящей предвыборной президентской компании. О своих президентских амбициях уже заявили политики Віталь Рымашэўскі, Алесь Міхалевіч, Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч, Сяргей Гайдукевіч. Думаю, что еще наберется столько же.


Чтобы выиграть выборы необходимо получить поддержку не только демократических сил и протестного электората, которые нынешние власти именуют «так называемой оппозицией», но и значительной части неполитизированного населения (людей от сахи, от станка, …) Готовы ли Вы стать лидером не только оппозиции, но и остальной части населения Беларуси. Готовы ли Вы предложить нашему народу кроме общеевропейских демократических ценностей, реальное улучшение жизни, социальную защищенность и уверенность в завтрешнем дне. Способны ли Вы убедить окружение Лукашенки (его «вертикаль»), что Вы сможете удержать власть и не приведете к политическому и экономическому хаосу в стране. Получите ли Вы поддержку местной администрации, руководителей крупных предприятий и организаций, силовых структур и т.д. в том числе организаторов предвыборной компании на участках, чтобы переход власти был законным и безболезненным для нашей страны. А может Вы делеете основную ставку на кукую-нибудь «васильковую революцию», на уличные беспорядки и силовой захват власи за иноземные деньги?


Дзякуй за добрае пытаньне. Я не змагаюся ўнутры апазыцыі паводле прынцыпу «супраць каго сябруем», не займаюся чорным піярам, не адказваю на хлусьню і хамства. Я хачу стаць лідэрам нашага руху да эўрапейскай Беларусі, да заможнага і годнага жыцьця. Мне не пасуе прынцып «чым горш, тым лепш». Я ведаю, як правесьці пераўтварэньні без хаосу, без рэвалюцый, бяз шокавай тэрапіі. Ці мяне падтрымае намэнклятура? Лепшая частка, упэўнены, — так. Шмат хто мяне ведае па маёй працы на пасадзе віцэ-мэра Гародні. Не адсякаў галоваў падначаленым, ставіўся з павагай да людзей зь іншымі думкамі, але цьвёрда адстойваў сваю пазыцыю. І дамагаўся выніку.


Мне людзі ўлады шмат у якіх рэгіёнах гаварылі: «Гэта важна, што ў Вас ёсьць досьвед дзяржаўнай працы. Пра Вас добра гавораць гарадзенскія людзі з улады». Думаю, што гэта адказ на Ваша пытаньне.


Уже который год мир погряз в экономическом кризисе, затронул он и нашу страну. Но нынешний президент со своей командой специалистов уверяют, что Беларусь вышла из кризиса с очень неплохим результатом, что в нынешнем году страна восстановит докризисный уровень роста экономики.


Народная мудрость гласит, что «Коней на переправе не меняют». Следует ли менять эту команду?


Как вы оцениваете работу нынешней команды по преодолению последствий мирового экономического кризиса. Вы считаете, что под Вашим руководством этот процесс пойдет более успешно. У Вас есть команда специалистов во всех областях экономики или Вы надеетесь, что Вас поддержать специалисты из нынешней команды.


Я ўжо адказваў на падобныя пытаньні. Мы значна адстаем па эфэктыўнасьці і канкурэнтнасьці эканомікі. Трэба параўноўваць сябе не са Смаленскай вобласьцю Расеі, а з Эстоніяй, напрыклад. Мы з эстонцамі на пачатку нашай незалежнасьці, паводле ацэнак міжнародных экспэртаў, мелі найлепшыя шанцы на рэформы. Дзе яны сёньня, дзе мы?


Каманда эканамістаў ёсьць, у тым ліку і тыя, што працуюць ва ўладзе.


Імя:: Усевалад Горад:: Менск


03.05.2010 22:40


Аляксандар Уладзіміравіч, зараз шмат дзе можна пачуць, што «ніхто так шмат дрэннага для Мілінкевіча не зрабіў, як ён сам». Ці пагадзіцеся Вы з гэтым? Што вы лічыце сваімі галоўнымі прамашкамі ў палітычнай сфэры?


Вядома, не памыляецца той, хто нічога ня робіць. Я сабе дрэннага нічога не зрабіў. Я камандны чалавек, мяне могуць крытыкаваць мае сябры і партнэры. Слухаю, вучуся і дзейнічаю паводле прынцыпу: «ніколі, ніколі, ніколі не здавайся». Галоўная «прамашка»: Беларусь яшчэ ня вольная краіна.


Ці шмат для Вас значыць веравызнаньне чалавека? Хто ж Вы ўсё-ткі па канфэсіі — праваслаўны? каталік? а, мо, пратэстант? Бо мы бачылі Вас і ў царкве, і ў касьцёле.


Я па-беларуску талерантны чалавек. Усе веравызнаньні для мяне роўныя. Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл.


Як Вы лічыце, ці зможа апазыцыйны блёк вылучыць АДЗІНАГА кандыдата за няпоўны год? Ці нават паўгода, бо Ярмошына казала аб магчымасьці выбараў увосень 2010?


Буду працаваць на аб’яднаньне. Вышэй я ўжо ня раз адказваў на падобныя пытаньні.


Жадаю посьпехаў ды слушнага шляху.


Дзякуй вялікі.


Імя:: сяргей Горад:: пінск


03.05.2010 22:51


Мілінкевіч ! Паглядзіце на сабе эбоку! Без дапамогі Лукашэнкі і Ярмошынай Вы і 15 000 подпісаў ня збярэце…


Навошта Вам гэта? Будьце мужчынай !


Дзякуй за пажаданьне. Быў і буду.


Імя:: Зьміцер Горад:: Antwerpan


03.05.2010 23:04


Вітаю, Вас спадар Мілінкевіч!


Як на Ваш погляд, ці магчыма на Беларусі парлямандская рэспубліка як інстытут кіраваньня краінай?


Вышэй ужо быў адказ на гэтае пытаньне.


На колькі я памятаю, падчас апошняй прэзідэнскай кампаніі Калякін быў адказны за выбарчы капшук, хто Вам параіў даверыць грошы камуністам?


Сяргей Калякін, які мне сымпатычны як чалавек, быў кіраўніком майго штабу, бо гэтага патрабаваў прынцып шырокай кааліцыі: усе, хто супраць, — разам! Каб кааліцыя захавалася пасьля майго абраньня адзіным, я прапанаваў Калякіну стаць начальнікам штабу, а Лябедзьку — кіраваць Нацыянальным Камітэтам. А я — права-цэнтрыст… Гэта цана шырокай кааліцыі. Праграмы пасьлядоўнай такім складам ня створыш. Выбарцы гэта бачылі.


Калі Вы з калегамі былі ў Грэка — Каталіцкай Царкве ў Антверпане былі абяцаньні наконт кніг для бібліятэкі, ну калі Вы станеце прэзідэнтам, выканаеце абяцаньні? Прабачце за нязручныя пытаньні!


Буду выконваць. Вінаваты, што яшчэ не зрабіў дасылку.


Імя:: Віталь Збароўскі Горад:: Менск


04.05.2010 00:11


Чаму вы не ўздымаеце пытаньне вяртаньня з эміграцыі Зянона Пазьняка? Чаму вы адвялі пратэстны натоўп у 2006, а не пайшлі на штурм прэзідэнцыі (вядома, што тады кой-каго ледзь адкачалі і тое праз некалькі тыдняў — момант быў самы той)? Чаму вы выцягваеце людзей на фальшывыя выбары, калі нацыянальныя сілы арганізуюць байкот???


Я на прэзэнтацыі маёй праграмы ў адказе на пытаньне казаў, што хацеў бы, каб Зянон Пазьняк вярнуўся на радзіму. Але толькі ён сам мае права прымаць такія рашэньні.


Пра штурм і байкот я ўжо вышэй ня раз адказваў.


Імя:: Кірыл Яраш Горад:: Менск


04.05.2010 01:03


Паважаны спадар Мілінкевіч!


Ці плянуеце вы уводзіць у Беларусі выбарчую сыстэму паводле партыйных сьпісаў?


Абавязкова.


Імя:: Gleb Горад:: Orsha


04.05.2010 07:14


Господин, первый помощник Президента Александра Григорьевича Лукашенко, по созданию картинки демократических выборов.

Вы что-то там заговорили про Площадь.

Неужели вы видите кого-нибудь, кто выйдет за вас на Площадь? После всего того что произошло в 2006 году.

Неужели вы видите кого-нибудь, кто будет сидеть на морозе в палатках, терять здоровье ради вас в то время как вы будете забавляться в тёплой квартире?

Появляясь на Площади иногда. И только на 10 минут.

Как это было в 2006 году.

Неужели вы видите кого-нибудь кто выйдет за вас на Площадь после того как вы убеждали Лукашенковских держиморд, что не имеете никакого отношения к этим демонстрациям.

Как это было в 2006 году.

Милинкевич давайте заключим пари.

Я утверждаю что никто уже и никогда не выйдет на Площадь поддержать вас.

Никто.

Ваше окружение на протестные демонстрации не ходит.

Такие демонстрации не предсказуемы и представить мальчиков, вертящихся вокруг вас, против Омона. Или в тюрьмах.

Это уж слишком.

Они могут назвать вас выдающимся- это пожалуйста.

Но ходить на демонстрации, или ещё что ужаснее на Площадь, где дядька Лукашенко вертит усами.

Нет уж, простите.

Никогда не ходили и не пойдут.

И вы это хорошо знаете.

Единожды солгав.

Больше дураков вы не найдёте.

И дурней тоже.

Я адчуваю, што Вы не былі на Плошчы. Першыя дзьве ночы мы з жонкай правялі разам з удзельнікамі намётавага мястэчка. Потым адыходзілі на некалькі гадзін у сярэдзіне ночы. Нашы сыны таксама ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту. Сярэдні адбыў пакараньне са сваёй дзяўчынай у Жодзіна, старэйшы і малодшы былі арыштаваныя, калі несьлі цёплую вопратку на Плошчу.


Імя:: Алесь Горад:: Ваўкавыск


04.05.2010 07:42


«Але калі няма дэмакратыі на ўчастках для галасаваньня, то дэмакратыя рэалізуецца на вуліцы»,- Мілінкевіч.


На вуліцы — гэта як? Не пойдзе беларус на вуліцу. Нажаль…


Трэба так адпрацаваць кампанію, каб выйшлі. Няма веры, няма будучыні.


Імя:: Лена Горад:: Минск


04.05.2010 07:43


Уважаемый Милинкевич.


Мы, молодёжь Беларуси, намереваемся поддержать на этих выборах Римашевского. Молод. Умён. Активен. Пока ещё не потерял честь и достоинство. И , главное, ноги ещё носят. Нам кажется что молодому покалению строить будущее.


Вопрос: " Не могли бы вы , вместе с господином Лукашенко уточнить в райсобесе сколько вам обоим лет? Может тогда вы поймёте что пора уступить место Римашевскому и другим молодым«


Честно говоря не встречала в среде молодёжи желающих голосовать за вас. Даже чудики, у которых на уме только политика, и те кривят губы при вашем упоминании.


Нам кажется что нынешняя президентская компания должна пройти под лозунгом: «Уступите дорогу молодым!» Этот лозунг Виталию очень подходит. Но не вам и не Лукашенко.


Я віншую Віталя з тым, што ў яго ёсьць прыхільнікі. І нават «чудзікі».


Імя:: Германович


04.05.2010 07:56


Кто будет за вас голосовать, если сам видел как у нас в городе, вы вылавливали мужиков возле клуба. А те убегали с криком «Отстань дядька. Что ты пристал как банный лист?» Ну, мужики они народ тёмный. Но, кто-то же, должен не видеть в вас банный лист и подарить вам голос. Как вы помните на встречу с вами ходят эти странные и алкаши. В надежде что будут наливать. Да, и они любят про политику.


За мяне на выбарах 2006 году прагаласавала каля 2 мільёнаў чалавек. Дзякуй прыхільнікам пераменаў.


Імя:: Миша Горад:: Минск

04.05.2010 11:00


Уважаемый Александр! В первую очередь желаю Вам успеха в стартующей компании. Вопрос у меня такой. Какие ошибки вы сделали в 2005/06, которые сейчас готовы исправить?


Мы рабілі тое, што ўмелі і маглі. Мне ня сорамна. Галоўны недахоп — недаравальнае зацягваньне правядзеньня Кангрэсу і вызначэньня «адзінага», адсутнасьць адзінства ў штабе, нескаардынаванасьць дзеяньняў апазыцыйных і грамадзкіх структураў падчас падзеяў на Плошчы.


Імя:: tt


04.05.2010 12:01


Як Вы ацэньваеце вынікі кампаніі 2006 году і найперш вынікі «плошчы» ў дзень галаваньня, 19 верасьня.


Я адказаў на падобнае пытаньне вышэй.


Дзякуй усім за пытаньні. Дзякуй за падтрымку і канструктыўную крытыку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG