Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што Захад даў Лукашэнку і чаго чакае ў адказ?


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з камісарам у вонкавых стасунках Эўразьвязу, Бэнітай Фэрэра-Вальднэр у 2009 годзе

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з камісарам у вонкавых стасунках Эўразьвязу, Бэнітай Фэрэра-Вальднэр у 2009 годзе

Беларусь ня будзе ламаць свой канстытуцыйны лад, каб дагадзіць Захаду. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію інфармагенцтву Reuters. Паводле Лукашэнкі, Менск гатовы зрабіць "роўна столькі крокаў, наколькі да гэтага гатовы Захад". "Ведаеце, я не магу нават вам сказаць пра тыя крокі, вельмі адчувальныя для нас, якія я зрабіў. І Захад мяне "кінуў", - дадаў кіраўнік Беларусі.



Што Аляксандар Лукашэнка апошнім часам атрымаў ад Захаду:

Чаго Захад чакае ад Лукашэнкі:


– мільярды даляраў крэдыту ад МВФ

– вызваленьня палітвязьняў

– Беларусь запрошаная ў праграму Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства"

– дэмакратычных выбараў

– прыпыненыя візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць чыноўнікаў

– нармальных умоваў для дзейнасьці незалежных СМІ

– прыпыненыя гандлёвыя санкцыі ЗША

– рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў

– Лукашэнку пачалі запрашаць з візытамі ў эўрапейскія дзяржавы
– адмены сьмяротнага пакараньня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG